13:15 12.01.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Створаны арганізацыйны камітэт “Моладзі БСДП”
11 студзеня адразу пасля сходу сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) г. Мінска адбыўся сход сталічных маладых сацыял-дэмакратаў.
Удзельнікі сходу, які вёў намеснік старшыні БСДП і Мінскай гарадской партыйнай арганізацыі Аляксей Сігаеў, вырашылі прыступіць да стварэння ў горадзе рабочай групы “Моладзь БСДП”. Для падрыхтоўкі адпаведных дакументаў сфармаваны арганізацыйны камітэт, у склад якога ўвайшлі Таццяна Бурая, Марыя Рудакоўская, Аляксей Сігаеў, Антон Ткачук і Аляксандр Шкуцько. Каардынатарам арганізацыйнага камітэта стаў Антон Ткачук.
Удзельнікі сходу выказалі пажаданне, каб рабочая група “Моладзь БСДП” была створана не толькі ў Мінску, але і ў маштабах усёй партыі. Арганізацыйнаму камітэту рэкамендавана пачаць працу ў гэтым накірунку.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме