19:45 13.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Студэнцкая канферэнцыя памяці Міхася Ткачова
Міжнародная студэнцкая канферэнцыя, якая праходзіць ў Гродне, прысвечана памяці прафесара Міхася Ткачова, якому споўнілася б сёлета 70 год.
На сустрэчу з новым пакаленнем будучых археолагаў прыехаў вядомы беларускі археолаг з Мінску Леанід Калядзінскі, які на канферэнцыі ўспомніць пра славутага вучонага, старэйшага сябра Міхася Ткачова.
- Быў яго вучням, быў яго сябрам, быў яго калегам. У Мінску ён працаваў доўгі час у Акадэміі Навук, у сектары археалогіі, затым працаваў у энцыклапедыі, спачатку быў загадчыкам аддзела, а потым галоўным рэдактарам энцыклапедыі. Гэта чалавек, які быў талерантны. Ён не быў катэгарычным. Часам такая рыса прысутнічае сярод нашага кіраўніцтва, у якіх ёсць дзве думкі – мая і правільная. Ткачоў прыслухоўваўся да сваіх падначаленых, да сваіх вучняў, у прыватнасці да мяне, і нават гаварыў: я ў цябе таксама таму-сяму магу навучыцца.
Святлана Сяльвестрава, Купалаўскі ўніверсітэт:
- Уся кафедра так ці інакш вучні Ткачова. Ткачоў, напрыклад, быў куратарам маёй групы. Я з ім двойчы была на раскопках. Магчыма, ён быў першым, хто прывіў любоў да беларускай культуры, увогуле да беларушчыны. Паказаў вёску, паказаў, што гэта цікава. Вось гэтая аўтэнтычная беларуская культура, яна сапраўды высокая, яна цікавая. Я памятаю, як яны арганізавалі з “Паходняй” выезд на Купалле. І мяне з сабой бралі. На канферэнцыі ездзілі. Для мяне ён быў увасабленнем беларушчыны.
Разам з беларускімі студэнтамі ў форуме прымаюць удзел студэнты з Польшчы пад кіраўніцтвам прафесара Збігнева Ліберы з Ягелонскага Універсітэта. У рамках канферэнцыі праходзіць майстар-клас па этналогіі, фотавыстава, прысвечаная гродзенскім археолагам.
Якуб Сушчынскі, Радыё РацыяИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |