10:15 20.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) абраная Ірына Вештард (ДАПОЎНЕНА)
Чарговы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) прайшоў без сенсацый - аднагалосна і на безальтэрнатыўнай аснове Ірына Вештард абраная кіраўніком БСДП (Грамады).
Арганізатары з’езду не хавалі, што ён носіць пераважна тэхнічны характар – партыя павінна мець легітымнае кіраўніцтва, прызнанае Міністэрствам юстыцыі. На думку аднаго з заснавальнікаў БСДП (Грамады) Алега Трусава, партыя выканала ўсе бюракратычныя патрабаванні ўлады.
- Калі кіраўніцтва будзе прызнанае, тады можна вырашаць любые іншыя праблемы. Таму мы спецыяльна ніякіх заяў не прымалі. Галоўнае – захаваць партыю. Пытанняў шмат, і я думаю, калі прызнанне будзе, тады правядзём нечарговы з’езд і трэба пытанне выбараў вырашаць, у гэтым годзе выбары, і шмат іншых. Але пакуль у нас няма легітымнага кіраўніцтва, то які сэнс пра гэта казаць. Я вельмі рады, што ўся Беларусь прадстаўленая, партыя жывая, рэальная.
Старшыня партыі Ірына Вештард кажа, што наперадзе ў сацыял-дэмакратаў процьма працы:
- Хачу спадзявацца, што на гэты раз нас Міністэрства юстыцыі прызнае. А што наперадзе? Наперадзе воз і маленькі вазок спраў. Работы вельмі шмат. І спрачацца будзем. Галоўнае, каб суседзі не чулі, што мы спрачаліся. Бо ніколі так не бывае, каб у сям’і не спрачаліся і нешта не высвятлялі. Трэба працаваць.
Нагадаем, Ірына Вештард ужо была абраная старшынёй партыі на з’ездзе ў Мінску ў чэрвені 2011 года. Але Мінюст, на падставе канфлікту паміж былым кіраўніком партыі Анатолем Ляўковічам з большасцю сябраў партыі, не прызнаў вынікі гэтага з'езда легітымнымі.
Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя
* * *
Старшынёй БСДП (Грамада) ізноў абралі Ірыну Вештард
Такое рашэнне прыняў 18 сакавіка з'езд партыі. Вештард абраная аднагалосна і без альтэрнатывы.
Дэлегаты таксама абралі першым намеснікам партыі Ігара Маслоўскага. Намеснікамі старшыні абраныя Аляксей Сігаеў, Вольга Тыгрыцкая, Ігар Барысаў, Ганна Канюс, Валянціна Болбат і Валерый Фралоў.На з'ездзе таксама абраныя Цэнтральны камітэт партыі і Цэнтральная рэвізійная камісія, перадае .
Нагадаем, папярэдні раз сацыял-дэмакраты з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшоў 5 чэрвеня 2011 года. Кіраўніцай партыі тады абралі Ірыну Вештард. Аднак Мінюст не прызнаў вынікі гэтага з'езду легітымнымі.
P.S. Вынікі галасаваньня (па звестках падліковай камісіі):
Ірына Вештард - “за” – 55, “супраць” – 4
Ігар Маслоўскі - “за” – 52, “супраць” – 4
Аляксей Сігаеў - “за” – 63, “супраць” – 3
Вольга Тыгрыцкая - “за” – 63, “супраць” – 3
Ігар Барысаў - “за” – 66, “супраць” – 0
Ганна Канюс - “за” – 61, “супраць” – 5
Валянціна Болбат - “за” – 65, “супраць” – 1
Валерый Фралоў - “за” – 57, “супраць” – 9
(bsdpps)
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |