20:30 05.06.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Старшыня БСДП Ірына Вештард сустрэлася з намеснікам старшыні Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі Альгірдасам Сысасам
Днямі адбыўся візіт старшыні БСДП Ірыны Вештард у Літоўскую Рэспубліку. Візіт у асноўным меў азнаямленчы характар і быў найперш звязаны з перайманнем вопыта правядзення выбарчых кампаній у Літве.
Пад час візіту адбылася сустрэча І. Вештард з намеснікам старшыні Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, дэпутатам літоўскага парламента Альгірдасам Сысасам. Бакі адзначылі неабходнасць ажыўлення і ўмацоўвання міжпартыйных кантактаў, маючы на ўвазе пэўнае пахаладанне ва ўзаемных адносінах паміж партыйнымі структурамі дзьвух краін у нядаўнім мінулым.
Была дасягнутая дамоўленасць аб магчымасцях узаемнага ўдзелу сябраў партый у выбарчых кампаніях у якасці назіральнікаў. У Літве парламенцкія выбары прызначаны на 14 кастрычніка 2012 года, а у Беларусі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу павінны адбыцца да 23 верасня бягучага года.
Таксама Альгердас Сысас распавёў сваім беларускім калегам аб тым, як у літоўскіх сацыял-дэмакратаў наладжаны збор складак і як людзі матывуюцца для ўдзелу ў палітычным жыцці краіны. Ён паведаміў, што ў сярэднім збіраецца каля 1 млн. долараў на год.
Напрыканцы сустрэчы кіраўніцтва партый дамовілася падтрымліваць адносіны і па-за межамі палітычных выбарчых кампаній. Так, мяркуецца пры наступнай сустрэчы абмеркаваць актуальныя пытанні для паспяховага партыйнага мэнэджменту.
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |