10:15 14.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Спробы знішчыць беларускую мову і культуру ідуць з ХVI стагоддзя
У СМІ патрапіла накіраванае чыноўнікам з адміністрацыі прэзідэнта Беларусі распараджэнне, якое фактычна заклікае супрацьдзейнічаць беларусіфікацыі, а таксама рэстаўрацыі гістарычных помнікаў. Грамадства гэта не ўскалыхне, прагназуюць эксперты.
з просьбай ад намесніка галавы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова «забяспечыць аптымізацыю выдаткаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцяў», а таксама «зрабіць канкрэтныя захады па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці» апублікавала .
Старшыня Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што распараджэне сыходзіць менавіта ад Радзькова.
— Калі ён быў міністрам адукацыі, русіфікацыя была запушчана на поўную катушку. І менавіта пры Радзькове гвалтоўна выкладанне геаграфіі і гісторыі ва ўсіх школах было пераведзена на рускую мову, — адзначае старшыня ТБМ.
Аднак наступствы захадаў чыноўнікаў , на думку Алега Трусава, буд уць залеж а ць ад грамадства.
— Спробы знішчыць беларускую мову і культуру ідуць з ХVI стагоддзя. Трэба па-ранейшаму размаўляць па-беларуску, пісаць па-беларуску і даваць “ адлуп ” чыноўнікам на падставе на п адставе рэферэндума аб роўнасці моваў. Т рэба патрабаваць выканання вынікаў рэферэндума: напісана – «роўнасць», значыць, давайце, каб усё было паралельна: 50% бланкаў беларускіх, 50% — рускіх . Т ое ж тычыцца і школ.
Старшыня Рэспубліканскага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч убачыў у д акуменце логіку, якая ідзе з 1995 года.
— Гэта лагічны вынік палітыкі ў дачыненні да нацыянальнай культуры і мовы, — адзначае Антон Астаповіч. – Другая частка дакумента наконт мовы — гэта яскравы паказчык, што ў Беларусі праводзіцца адпаведная моўная і культурная палітыка. Такія дакументы нараджаюцца, а міністр культуры маўчыць, выконвае гэтыя распараджэнні. І я стаўлю пытанне: ці патрэбны нам такі міністр культуры? Дарэчы, хто б ні быў на гэтай пасадзе – розніцы няма.
Што да рэстаўрацыі помнікаў, у тым ліку і замкаў, то, як падкрэслівае Антон Астаповіч, нічога ў гэтай справе не зварухнулася.
— Калі ўважліва прааналізаваць усе матэр’ялы Таварыства аховы помнікаў, то ясна, што з прыходам міністра Латушкі былі вельмі вялікія ілюзіі яшчэ ў 2009 годзе. Пры канцы таго году і на пачатку 2010 году ўсе ілюзіі выправіліся. А зараз я з усёй адказнасцю магу сказаць, што такіх дэструктыўных працэсаў у сферы аховы спадчыны, як пры Латушку, не было ні пры адным міністры , — адзначае эксперт . — Проста вельмі шмат робіцца з боку міністэрства для стварэння псеўдаінфармацыйнага іміджу.
Рэальна , на думку эксперта, сітуацыя пагаршаецца, а сама праграма « Замкі Беларусі » – гэта прапагандысцкі ход. У ёй — 38 замкаў, агульная сума фінансавання – 15 мільёнаў даляраў.
— І палова з гэтай сумы прызначана на неадэкватны праект мінскага замчышча. Калі прааналізаваць, якія мерапрыемствы па гэтай праграме прадугледжаны, то робіцца проста страшна. Яны проста заб’юць усе культурныя ландшафты , — лічыць гісторык .
Антон Астаповіч прагназуе:
— Рэакцыі грамадскасці на з’яўленне такіх дакументаў ніякай не будзе. Яна практычна не рэагуе на тую жахлівую сітуацыю, якая складваецца з аховай спадчыны і мо вай . Давайце глядзець праўдзе ў вочы. Ёсць невялічкай купка індывідуумаў, якім гэта ўсё баліць, а астатняму грамадству гэта ўсё “па барабану » , — рэзюм уе старшыня Таварыства аховы помнікаў.
Генадзь КОСАРАЎ
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |