00:45 22.02.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Справаздачны даклад старшыні Брэсцкай арганізацыі БСДП на абласной партканферэнцыі
Справаздачны даклад Ігара Маслоўскага
старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) на канферэнцыі абласной арганізацыі БСДП
21 лютага 2016 г. Брэст
На працягу апошніх двух гадоў Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) значна ўмацавала свой патэнцыял. Вынікі працы характарызуюцца як колькаснымі, так і якаснымі паказчыкамі. Апошнія два гады, былі аднымі з самых паспяховых перыядаў у дзейнасці арганізацыі. Нашымі сумеснымі намаганнямі за гэты час сабрана больш за 40 000 подпісаў за вырашэнне нацыянальных, рэгіянальных праблем і падчас выбарчых кампаній. У цэлым гэта больш за 150 000 прамых кантактаў з жыхарамі рэгіёну. Дзякуючы нашым салідарных дзеянняў з жыхарамі гарадоў і раёнаў паспяхова вырашаны 7 рэгіянальных праблем і шэраг лакальных. У выніку выбарчых кампаній мы правялі больш за 300 пікетаў пад партыйнай сімволікай. Намі створана каля 100 інфармацыйных паведамленняў ў СМІ, якія адлюстраваны больш чым на 400 Інтэрнэт-крыніцах.
Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, нам удалося не толькі захаваць колькасць нашых шэрагаў і колькасць структур, але і іх павялічыць. На ўліку ў Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП на 21 лютага 2016г стаіць 334 сябра партыі, што на 33 больш, чым 2 гады таму. Статус дзяржаўнай рэгiстрацыi маюць наступныя арганізацыі: Брэсцкая абласная, Брэсцкая і Пінская гарадскія, Ленінская і Маскоўская раённыя г. Брэста, Пружанская, Драгічынская, Іванаўская і Лунінецкая раённыя арганізацыі.
На працягу справаздачнага перыяду нам удалося актывізаваць дзейнасць Драгічынскай, Пінскай і Лунінецкай арганізацый БСДП.
Брэсцкая абласная арганізацыя праводзіла сваю працу па шэрагу кірункаў:
I. Арганізацыйная праца.
II. Інфармацыйна праца.
III. Адукацыйная праца.
I.Арганізацыйная праца.
1. Падрыхтоўка і ўдзел у палітычнай кампаніі "Мясцовыя выбары".
У адпаведнасці з рашэннямі Цэнтральнага камітэта БСДП аб неабходнасці ўдзелу структур і сябраў БСДП ва ўсіх этапах мясцовых выбараў, большасць актывістаў нашай абласной арганізацыі бралі ўдзел у выбарчай кампаніі.
У мясцовыя Саветы структуры БСДП на тэрыторыі вобласці вылучылі 37 сваіх прадстаўнікоў. Упершыню мы занялі першае месца ў вобласці па колькасці вылучаных кандыдатаў ад палітычных партый: як апазіцыйных, так і праўладных. 10 кандыдатаў у дэпутаты вылучаныя ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, 18 у Брэсцкі гарадскі Савет, 6 у Мікашэвіцкі гарадскі Савет, 3 у Белаазёрскі гарадскі Савет дэпутатаў. Абсалютная большасць кандыдатаў выкарыстоўвалі два шляхі вылучэння: збор подпісаў і вылучэння ад партыі. За нашых кандыдатаў сабрана каля 3 тыс. подпісаў.
Падчас агітацыі распаўсюдзілі больш за 20 тысяч агітацыйных улётак, правялі дзясяткі публічных пікетаў, пагутарылі напрамую з тысячамі выбарцаў.
Для падрыхтоўкі правядзення партыйнага назірання намі былі арганізаваныя трэнінгі па назіранні, а затым 70 чалавек вылучаныя назіральнікамі. Нашымі назіральнікамі на абсалютнай большасці участкаў зафіксаваныя парушэнні выбарчага заканадаўства. Вынікі нашага назірання прадастаўлены ў прамежкавых і выніковых маніторынгах.
2. Удзел у рэспубліканскай кампаніі «Народны рэферэндум».
Сябры абласной арганізацыі БСДП прымалі ўдзел у арганізацыі грамадскіх слуханняў па пытаннях «Народнага рэферэндуму», распаўсюджвалі ўлёткі, праводзілі вулічныя акцыі. Самым важным этапам кампаніі быў збор подпісаў. Сябрамі і прыхільнікамі БСДП на тэрыторыі вобласці было сабрана больш за 10 000 подпісаў за правядзенне рэферэндуму.
3. Падрыхтоўка і ўдзел у палітычнай кампаніі «Прэзідэнцкія выбары».
Больш за 300 членаў і прыхільнікаў БСДП прынялі ўдзел у якасці валанцёраў у ініцыятыўнай групе кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. За час правядзення кампаніі праведзена 260 публічных пікетаў на вуліцах і плошчах вобласці. Усе пікеты прайшлі пад партыйнымі сцягамі. Практычна кожны дзень інфармацыя аб зборы подпісаў ці агітацыі размяшчалася ў сацыяльных сетках. У выніку сабрана 16 000 подпісаў. На 20 участках вобласці было арганізавана назіранне у межах міжпартыйнай кампаніі "Права Выбару 2016». Усе партыйныя назіральнікі прайшлі навучанне, якое арганізавалі сябры нашай партыі.
4. Арганізацыя грамадска-палітычных і сацыяльных кампаній і акцый.
Галоўным кірункам дзейнасці Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП з'яўляецца правядзенне акцыяў па абароне сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян і вырашэнне лакальных праблем. Мы прынялі дзесяткі заяў, рэзалюцый і арганізавалі грамадска-сацыяльныя кампаніі для вырашэння праблем жыхароў вобласці. Сярод такіх кампаній наступныя.
Кампанія «Вернем Мухавец народу». Кампанія пачата абласной арганізацыяй у сувязі тым, што Брэсцкім раённым выканаўчым камітэтам ў 2014 годзе быў заключаны дагавор тэрмінам на 5 гадоў з ТАА «Белэлектростроймантаж» аб прадастаўленні ў арэнду размешчанага на тэрыторыі Брэсцкага раёна ўчастка ракі Мухавец працягласцю 10 км. ад мяжы горада Брэста да мяжы з Жабінкаўскім раёнам, у тым ліку кар'ер Щэбрын, Ямна, для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі шляхам прамысловай лоўлi рыбы з ужываннем ставных сетак і невода (сеткі стаўныя агульнай даўжынёй да 1 000 метраў, невад - да 200 метраў, пасткі (жакі) -. 30 шт)». Меркавалася таксама ўвядзенне платнай аматарскай лоўлі рыбы.
Мы прынялі заяву пад якой сабралі 1500 подпісаў берасцейцаў, распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы, неаднаразова звярталіся са скаргамі ў розныя дзяржаўныя органы ўлады. Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у верасні 2015 г. заявіла аб завяршэнні кампаніі «Вернем Мухавец народу!». Дамова арэнды ўчастка ракі Мухавец з ТАА «Белэлектростроймонтаж» скасавана.
Аналагічная кампанія была праведзеная па вяртанні возера Спораўскае, якое знаходзіцца на тэрыторыі Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў. Пры моцнай падтрымцы мясцовых жыхароў кампанія таксама дасягнула поспеху ў кастрычніку 2015г. У сельскай мясцовасці намудалося арганізаваць збор 500 подпісаў пад нашымі патрабаваннямі, правесці сход з удзелам больш за 300 мясцовых жыхароў.Дамова арэнды возера адменена.
Якасць і даступнасць адукацыі з'яўляецца адным з прыярытэтаў БСДП. Таму за справаздачны перыяд мы працягнулі доўгатэрміновую кампанію «За даступнасць адукацыі па месцы жыхарства», накіраваную на будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Брэсце. Сабрана каля 500 подпісаў пад партыйным зваротам, які быў накіраваны мясцовым органам улады і Міністэрства адукацыі. З атрыманых адказаў уладаў вынікае, што ў 2016 годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю школа-садок у мікрараёне Паўднёвы на 471 месца. Акрамя таго ў 2016 годзе будзе пачата будаўніцтва аб'екта «Прыбудова да існуючага будынка яслі-сад па вул. Дуброўская, 15»не менш, чым на 100 месцаў. Будзе завершана праектна-каштарысная дакументацыя па аб'екце «Дзіцячы сад на 260 месцаў у Паўднёва-Заходнім мікрараёне 2».
Нягледзячы на забароны дэманстрацый, мы арганізавалі і правялі мерапрыемствы да Міжнароднага дня абароны правоў працоўных 1 мая ў Брэсце. Некалькі дзясяткаў нашых актывістаў і прыхільнікаў прайшлі па цэнтральных вуліцах гарадах з партыйнай сімволікай.
У кастрычніку 2015 года Брэсцкай абласной арганізацыяй БСДП распачатая кампанія "Вернем святло на вуліцы Брэста". Кампанія пачата ў сувязі з адключэннем ўладамі начнога асвятлення на вуліцах горада. Накіраваныя скаргі ў міліцыю і пракуратуру, пачаты збор подпісаў. У снежні 2015г кампанія «Вернем святло на вуліцы Брэста!» паспяхова завершана. Рашэнне гарвыканкама аб адключэнні вулічнага асвятлення ў начны час адменена. Пад петыцыяй сабрана больш за 1300 подпісаў. Адказы міліцыі і пракуратуры пацвердзілі довады абласной арганізацыі БСДП і неправамернасць адключэння начнога асвятлення ў Брэсце мясцовымі ўладамі.
Кампанія за адмену "Дэкрэта №3". У межах кампаніі абласной арганізацыяй БСДП сабрана 6 000 подпісаў (усяго сабрана ў краіне 10 000), праведзена 50 тэматычных пікетаў падчас выбарчай кампаніі.
Кампанія «Тысяча і адна ямка». Сумесна з партнёрамі па «Народнаму рэфэрэндуму" мы дамагліся рамонту дарожнага палатна і рэканструкцыі цэлых вуліц у мікрараёнах Брэста: Паўднёвы, Рэчыца, Граевке, Усход. Мы сабралі 2000 подпісаў у шэрагу мікрараёнаў горада, намі падаваліся заяўкі на пікетаванне, накіроўваліся скаргі ў розныя інстанцыі, распаўсюджваліся ўлёткі і бюлетэні для прыцягнення ўвагі да праблемы якасці дарог.
Сумесная кампанія з партнёрамі па «Народнаму Рэфэрэндуму» у г. Белаазёрску мела таксама поспех. У 2014 годзе была завершана рэканструкцыя гарадскога парку. Кампанія нашымі актывістамі працягвалася на працягу 5 год. Мы дамагліся ўборкі камунальнымі службамі рэкрэацыйных зон і ўсёй прыбярэжнай тэрыторыі воз. Белае ў Бярозаўскім раёне.
Важнымі акцыямі для развіцця рэгіянальных структур сталі мерапрыемствы Лунінецкай і Драгічынскай раённых арганізацый, накіраваных на добраўпарадкаванне вуліц і дваровых тэрыторый. Лунінецкая раённая арганізацыя БСДП дамаглася рамонту ў г. Мікашэвічах дарожнага пакрыцця вул. Меліярацыйная, а таксама добраўпарадкавання каля дома №10 па гэтай вуліцы. Раней было сабрана больш за 200 подпісаў за вырашэнне праблемы. У Драгічыне сабрана больш за 200 подпісаў за добраўпарадкаванне адной з цэнтральных вуліц горада.
Традыцыйна абласная арганізацыя на працягу двух гадоў арганізоўвала і праводзіла публічныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня нараджэння Т. Касцюшка, юбілея паўстання Кастуся Каліноўскага, Дня Святога Валянціна, Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка, Дня Волі, гадавіныаварыі на Чарнобыльскай АЭС, Дня Перамогі, Дня горада, Дня прыняцця Дэкларацыі аб Незалежнасці, Дня Незалежнасці Украіны, Дня Ведаў, Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, Дня абароны правоў чалавека і іншыя.
Намі рыхтаваліся і накіроўваліся скаргі, звароты, прапановы ў розныя органы ўлады па абароне палітычных, эканамічных і сацыяльных правоў грамадзян. Мы патрабавалі публічнасці ад ўладаў расходавання сродкаў гарадскога бюджэту і прапаноўвалі правесці агульнагарадскі круглы стол па правах чалавека. Мы накіроўвалі запыты ў гарвыканкам і гарадскі Савет дэпутатаў з прапановай прыняць удзел у рабоце органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, зрабіўшы іх працу больш эфектыўнай. Мы наведвалі сесіі гарадскога Савета і праводзілі сустрэчы з прадстаўнікамі выканаўчай і прадстаўнічай улады дзеля вырашэння мясцовых праблем.
У межах грамадскага абмеркавання канцэпцыі забудовы Паўднёва-Заходняга раёна абласная арганізацыя БСДП выпрацавала і накіравала прапановы з 9 канкрэтных пунктаў уладам г. Брэста. Прапановы выпрацаваны аналітычнай групай абласной арганізацыі. Частка нашых прапаноў ўключаны ў генеральны план развіцця горада Брэста.
Ад імя абласной арганізацыі БСДП паступіла заяву ў пракуратуру з просьбай праверыць законнасць будаўніцтва патрыятычнага цэнтра БРСМ на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Нагодай для звароту сталанезадавальненне жыхароў горада, звязанае з правядзеннем будаўнічых работ і пракладкай інжынерных збудаванняў на тэрыторыі гісторыка-культурнага аб'екта. У цяперашні час будаўніцтва прыпынена.
Актывісты абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) штогод праводзяць уласнымі сіламі акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол мемарыяльнага помніка на тэрыторыі масавых расстрэлаў жыхароў Брэста ў 1941-44 гадах у мікрараёне Паўднёвы.
За справаздачны перыяд намі папоўненая база дадзеных прыхільнікаў БСДП у Брэсцкай вобласці. Гэта, тыя жыхары вобласці, якія ставілі подпісы ў падтрымку нашых кандыдатаў ці пад нашымі заявамі, зваротамі, петыцыямі. База дадзеных створана ў электронным выглядзе. Колькасць прыхільнікаў складае больш за 25 тыс.
Усе нашы мерапрыемствы былі публічнымі і адкрытымі, усе маюць адлюстраванне ў сродках массавай інфармацыі і сацыльнях сетках.
5. Супрацоўніцтва з незалежнымі прафсаюзамі і іншымі арганізацыямі.
Найбольш цесныя гістарычна якія склаліся кантакты ўсталяваныя з Брэсцкай абласной рэгіянальнай структурай Свабоднага прафсаюза Беларускага. Яе кіраўнік Валянцін Лазарэнкаў з'яўляецца намеснікам старшыні абласной арганізацыі БСДП. Дадзеная схема прадстаўніцтва і рэальнага ўзаемадзеяння з'яўляецца класічнай для многіх краін Еўропы і свету, дзе сацыял-дэмакраты і прафсаюзы знаходзяцца ў цесным супрацоўніцтве. Сумесна з СПБ былі праведзены спартыўныя, культурныя акцыі, мерапрыемствы па абароне сацыяльных правоў грамадзян. Яшчэ адзін пазітыўны факт - гэта актывізацыя прафсаюзнай арганізацыі па супрацоўніцтве з БСДП у рэалізацыі сацыяльных акцый. На працягу апошняга года ўстаноўлена цеснае супрацоўніцтва з прафсаюзам РЭП: ад удзелу ў назіранні да правядзення сацыяльных і культурных акцый.
Абласная арганізацыя на працягу справаздачнага перыяда супрацоўнічала па тых ці іншых накірунках с шэрагам структур палітычных партый і рухаў: “Гавары праўду”, партыя БНФ, АГП, Справядлівы свет, БХД, Рух “За Свабоду”.
ІІ. Інфармацыйная праца
Інтэрнэт-прастора ў цяперашні час для нас застаецца практычна адзінай крыніцай незалежнай інфармацыі. Таму значныя намаганні абласной арганізацыяй прыкладаліся на заваёву і ўтрыманне гэтай сферы дзейнасці. За справаздачны перыяд Брэсцкая абласная арганізацыя БСДП ці яе прадстаўнікі стварылі больш за 100 інфармацыйных падстаў ў СМІ, якія адлюстраваны больш чым на 400 Інтэрнэт-крыніцах. Рэйтынг асобных артыкулаў на рэгіянальных сайтах дасягае 10 000 праглядаў і па 50-100 каментароў.
Поўная інфармацыя аб дзейнасці брэсцкіх сацыял-дэмакратаў за бягучы перыяд адлюстравана ў Жывым Часопісе абласной арганізацыі і сайце партыі. Адрас блога ў ЖЧ: . Нашымі Лунінецкімі сябрамі БСДП створаны свой мясцовы блог .
Значна вырасла актыўнасць сябраў абласной арганізацыі БСДП у прасоўванне іміджу і дзейнасці БСДП у сацыяльных сетках. 25 сяброў арганізацыі з той ці іншай сістэматычнасцю распаўсюджваюць навіны БСДП. Актывізавана работа груп , , і старонкі . Прадстаўнікі абласной арганізацыі складаюць прыкладна 40-50% ад усіх партыйных актывістаў, хто распаўсюджвае інфармацыю ў сацыяльных сетках. Актыўна выкарыстоўваецца практыка размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці БСДП у агульнадаступных рэгіянальных групах, колькасць якіх складае ад 5000 да 43 000 карыстальнікаў.
Падрыхтаваны і распаўсюджаны рэкламны буклет аб дзейнасці абласной арганізацыі БСДП накладам 5000 асобнікаў, тэматычныя буклеты, прысвечаныя Т. Касцюшка і К. Каліноўскаму накладам 500 экз.
Актывісты абласной арганізацыі сітэматычна давалі інтэрв'ю радыёстанцыям - Радыё Свабода, Радыё Рацыя, Нямецкая хваля, Еўрапейскае радыё. Некалькі рэпартажаў былі падрыхтаваныя незалежным тэлеканалам «Белсат».
Інфармацыйныя матэрыялы размяшчаліся ў рэгіянальнай і рэспубліканскай прэсе. Гэта газеты «Брэсцкі кур'ер», «Брэсцкая газета», «Вячэрні Брэст», «Інтэкс-Прэс», «Мясцовы час», «Народная Воля», «Свабодныя навіны плюс», «Беларуская газета», «Савецкая Беларусь» інш.
На працягу справаздачнага перыяду рэгулярна (штомесяц) выдаецца абласной партыйны бюлетэнь "За Наш Горад». Некалькі разоў практыкавалася масавае рассыланне бюлетэня па базе дадзеных прыхільнікаў БСДП. У бюлетэні асвятляюцца мясцовыя праблемы і прадстаўлены матэрыялы дзейнасці нашай абласной арганізацыі. Палепшылася якасць матэрыялаў, дызайн і знешняя прывабнасць. Большасць публікацый суправаджаецца ўласнымі фотаматэрыяламі. На жаль, у бюлетэні мала інфармацыі аб дзейнасці раённых арганізацый.
За справаздачны перыяд дзейнасці актывістамі абласной арганізацыі было распаўсюджана больш за 200 тыс. розных інфармацыйных і агітацыйных друкаваных матэрыялаў.
ІІІ. Адукацыйная праца.
На працягу 2-х гадоў абласной арганізацыяй было праведзена звыш 30 адукацыйных семінараў. Тэматыка семінараў: мясцовае самакіраванне, правы чалавека, гендэрная роўнасць, грамадскія слуханні, назіранне на выбарах, камунікацыі з мэтавымі групамі, праца са СМІ, прасоўванне іміджу БСДП у сацыяльных сетках і іншыя. Навучанне прайшлі больш за 100 актывістаў і прыхільнікаў абласной арганізацыі БСДП.
Міжнародная дзейнасць.
За справаздачны перыяд было прадоўжана супрацоўніцтва з нашымі шведскімі партнёрамі, сацыял-дэмакратамі з зямлі Вермланд. Падчас сустрэч шведскія калегі правялі некалькі адукацыйных семінараў, падзяліліся вопытам развіцця шведскай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэм. Абласная арганізацыя БСДП выказвае падзяку сваім шведскім калегам за набыты вопыт развіцця сацыял-дэмакратыі і пабудовы сацыяльнай дзяржавы. У студзені 2016 года адбыўся першы візіт за 5 гадоў шведскага калегі ў Брэст.
Рэзюмэ
Брэсцкі абласны камітэт БСДП выказвае падзяку ўсім кіраўнікам структур, сябрам і прыхільнікам абласной арганізацыі за арганізацыю і ўдзел у мерапрыемствах БСДП, за прасоўванне ідэяў свабоды, роўнасці, справядлівасці і салідарнасці ў Беларусі.
Прэс-рэліз па вынікам працы абласной канферэнцыі будзе разасланы заўтра.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме