17:15 29.08.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Следчыя з Мінска дапыталі брэсцкіх актывістаў
Цягам амаль шасці гадзінаў следчыя з Мінску дапытвалі ў Брэсце старшыню гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ганну Канюс іпершага намеснікастаршыні партыі Ігара Маслоўскага па справе травеньскіх ператрусаў кампаніі "Гавары праўду!".
Следчыя пачалі допыт з Ганны Канюс а 11-й гадзіне. Пытанні ў большым тычыліся ператрусаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" у траўні бягучага года, а таксама пытанняў адносна лёсу канфіскаванай тэхнікі і друкаванай прадукцыі.
Першага намесніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігара Маслоўскага пачалі дапытваць у запланаваны час, але сам працэс расцягнуўся на доўгія пяць гадзін у момант якіх следчыя спрабавалі атрымаць рознабаковую інфармацыю. Пытанні былі не толькі па травеньскім ператрусам, а адыходзілі і да палітычных спраў.
У момант допытаў следчыя праз тэлефон запрашалі далучыцца і кіраўніка гарадскога аддзела прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандру Гурыну, але атрымалі адмову з яе боку.
Ян Бязручка, .
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме