17:15 05.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Сябры БСДП (Грамады): Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў агучыў уласную пазіцыю Ляўковіча, аднак не сябраў партыі
Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) адзначаюць, што да заявы былога кіраўніка партыі Анатоля Ляўковіча аб падтрымцы ім продажу “Белтрансгазу” беларускім урадам расійскаму "Газпраму" не маюць ніякага дачынення.
Лідар партыі Ірына Вештард паведамляе, што гэтае пытанне не абмяркоўвалася ва ўнутрыпартыйных колах.
- Ляўковіч працягвае лічыць сябе фармальным кіраўніком партыі і працягвае рабіць ад яе імя афіцыйныя заявы. Аднак, у сувязі з тым, што апошнія два з’езды партыі не прызнаныя Міністэрствам юстыцыі, у партыі няма легітымнага кіраўніцтва. Ён, як і Прэзідыум партыі, юрыдычна не з’яўляецца легітымным. Тым больш што ў лютым гэтага года першасная раённая арганізацыя выключыла Ляўковіча з шэрагаў партыі, - гаворыць Ірына Вештард.
Тое, што Анатоля Ляўковіча ўзгадаў 30 лістапада на прэс-канферэнцыі пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў, на думку сябраў партыі з’яўляецца пошукам прарасійскіх сілаў, якія гатовы падтрымаць пазіцыю Масквы ў спрэчных з беларускім грамадствам момантах.
Сябры БСДП (Грамады): Ірына Вештард, Ігар Маслоўскі, Ігар Барысаў, Аляксандра-Вольга Тыгрыцкая, Аляксей Сігаеў, Валянціна Болбат, Алег Шабетнік, Анатоль Юрэвіч, Ганна Канюс
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |