16:15 01.12.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Што падаражала з 1 снежня і на колькі









Цыгарэты — на 400-5000 рублёў за пачак

Беларускія маркі падаражаюць зусім крыху — на 200-400 рублёў. Напрыклад, такія кошты прагназуе МПЗ на “Кронан”, “Фэст” ды “Мінск”. Крыху больш прэстыжныя цыгарэты падаражэюць больш адчувальна. Pall Mall — на 500, Glamour — на 700 рублёў.

Больш за іншых адчуюць падаражанне прыхільнікі самых дарагіх марак. За пачак Dunhill цяпер трэба аддаць на тысячу больш, а за Sobranie — нават на 5 тысяч. Магчыма, беларусы нарэшце пачнуць менш паліць. Хаця, гэта наўрад ці.

З 1 снежня ў Беларусі падаражэлі многія віды цыгарэт. Прадукцыя айчынных вытворцаў стала даражэй на 200-900 рублёў, імпартная — на 1-5 тысяч

Інтэрнэт — на 20 тысяч за месяц

Гэта “сюрпрыз” ад самага папулярнага ў краіне (а часта і адзіна магчымага) правайдара “Белтэлекама”. Сюрпрыз не просты, а з падвохам. На 5-10% падаражалі толькі самыя простыя і папулярныя тарыфы: “Дамасед”, “Дамасед +”, “Дамасед класік”. “Наварочаныя” анлімы з высокай хуткасцю не толькі засталіся пры ранейшых коштах, але нават сталі яшчэ больш хуткімі. Чым кіраваўся “Белтэлекам”, зразумець складана. Але факт — марудныя тарыфы падаражэлі, але засталіся маруднымі, а хуткія не падаражэлі, але сталі больш хуткімі. Магчыма, маркетолагі манапаліста такім чынам хочуць пераманіць людзей з таннейшых тарыфаў на больш дарагія. Задумка, улічваючы паўсюднае зніжэнне прыбыткаў, можа праваліцца.

Мабільная сувязь — індывідуальна, прыкладна на 10 тысяч за месяц

Пакуль маем неспадзяванкі толькі ад двух аператараў, “Вэлком” і МТС. “Лайф” маўчыць, але, відаць, працягнецца гэта таксама нядоўга.

Такім чынам, з 1 снежня абаненты МТС будуць больш плаціць за званкі амаль па ўсіх тарыфах (кошты змяніліся на кожным па-рознаму, правярайце свой на сайце аператара). Але ёсць і добрая навіна — за інтэрнэт-трафік больш плаціць пакуль не трэба. Так што, “Вайбер” ды “Скайп” вам у дапамогу.

У “Вэлкома” прыкладна тое самае. Абаненцкая плата на большасці тарыфаў (там, дзе яна яшчэ была), паднялася ў кошце на 3-8 тысяч за месяц. Не так і шмат, можна нават не заўважыць.

У прынцыпе, на кошты мабільнай сувязі беларусам і так грэх скардзіцца — пяць долараў за месяц за размовы і неслабы пакет інтэрнэта для большасці еўрапейскіх краін выглядае сапраўднай фантастыкай.

Падаражанне "Дамаседа", "Дамаседа Класік", "Дамаседа плюс", "Дамаседа старт" ды некаторых пакетаў паслугаў складзе ад 5 да 10,3%.

Газ, цяпло і электрычнасць

З гэтым падаражаннем разабрацца складаней за ўсё (у нас з камуналкай заўсёды так). Кошты, як і раней, будуць залежаць ад наяўнасці лічыльніка, электра-, альбо газавай пліты, катла ацяплення і нават пары года.

Такім чынам, з 1 снежня кубаметр газу пры наяўнасці лічыльніка і ацяпляльнага катла зімой будзе каштаваць 646,9 рубля, летам — 2368,5. Калі газавага катла няма — 2368,5 рубля незалежна ад календара. Без лічыльнікаў усё проста 18 800 з кожнага, прапісанага ў кватэры.

Сям’я з трох чалавек за месяц звычайна спальвае тры кубы газу. Калі ў іх ёсць лічыльнік і няма катла, то заплаціць трэба будзе крыху больш за сем тысяч.

Электрычнасць. У кватэрах, дзе ёсць электрапліта, “святло” з 1 снежня каштуе 841,5 рубля за адзін кілават. Калі электрапліты няма — 990 рублёў за адзін кілават. Пры ўмове, што вы ўпісваецеся ў нарматыў 150 кілават. Калі не, кошт будзе яшчэ вышэйшым. Так што, пільнуёце лічбы на лічыльніку.

То бок 150 стандартных кілават для сям’і з трох чалавек без электрапліты з 1 снежня будуць каштаваць 148 тысяч.

Цяпло падаражэла да 100 088 руб. за 1 Гкал. Раней было 96424, падаражэла на 3,6%.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме