20:15 15.12.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Шэсць дэмакратычных структур падпісалі пагадненне аб кампаніі назірання за парламенцкімі выбарамі 2016 года

Мінск, 15 снежня. Шэсць дэмакратычных структур падпісалі пагадненне пра ўдзел у сумеснай кампаніі назірання за парламенцкімі выбарамі 2016 года, паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".
Дакумент акрамя БХД падпісалі рух "За Свабоду", Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб'яднаная грамадзянская партыя і Прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).
"Аб'яднанне дэмакратычных сіл і сумесныя дзеянні — адна з нашых стратэгічных задач, — адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. — Беларускія ўлады штораз імкнуцца да легалізавання сваёй дзейнасці праз выбарчыя працэсы, але назіральнікі паказваюць іх неадпаведнасць дэмакратычным нормам. Мы будзем дамагацца права на сумленныя і празрыстыя выбары з рэальным падлікам галасоў".
"Каб рабіць нейкія высновы адносна таго, ці былі выбары справядлівымі, празрыстымі і дэмакратычнымі, трэба мець назіральнікаў, якія будуць сачыць за ходам выбараў, — сказала старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард. — Пакуль я, на жаль, не бачыла за ўвесь час свайго назірання правільнага і празрыстага падліку галасоў выбаршчыкаў. Назіранне дае магчымасць сабраць фактычны матэрыял аб тым, наколькі дэмакратычнымі, справядлівымі і празрыстымі былі выбары, і на падставе гэтага рабіць адпаведныя высновы".
Парламенцкія выбары ў 2016 годзе пройдуць не пазней за 11 верасня.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |