23:45 22.12.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ШТО ВЫ ПЛАНУЕЦЕ ЗРАБIЦЬ, КАБ ПАЗБЕГНУЦЬ АБРАЗЫ ПАДЧАС ПРЭЗIДЭНЦКIХ ВЫБАРАЎ, ЯКIЯ, МАГЧЫМА, АДБУДУЦЦА Ў 2010 ГОДЗЕ?
На гэтае пытанне “Народная воля” папрасіла адказаць лідэраў беларускіх партый.Анатоль ЛЯЎКОВIЧ, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамада):— Аплявуху атрымала ўся Беларусь. Наша партыя выканала тыя задачы i дасягнула тых мэтаў, якiя яна перад сабой ставiла. Нашы кандыдаты даволi дынамiчна правялi мiнулую парламенцкую кампанiю. Ёсць iнфармацыя аб тым, што наш брэсцкi кандыдат Маслоўскi падчас датэрмiновага галасавання набраў ажно 66 працэнтаў. Многiя з нашых кандыдатаў, калi б падлiк галасоў быў сумленным, перамаглi б адразу ў першым туры альбо выходзiлi ў другi. Беларускi выбаршчык падтрымаў нашых кандыдатаў, праграму нашай партыi. Вынiкi, якiя выдалi сфармiраваныя ўладай i запраграмiраваныя на яе "заказ" выбарчыя камiсii, для нас не сталi нечаканасцю. Вы памятаеце, што напярэдаднi парламенцкай кампанii пайшлi чуткi аб тым, што ўлада прапусцiць у парламент некалькiх апазiцыянераў. Называлiся нават канкрэтныя прозвiшчы. Было вiдавочна, што ўлада гуляе з Еўропай. Аднак гэтая гульня скончылася на самым апошнiм этапе — этапе падлiку галасоў выбаршчыкаў. Усё стала на свае месцы. Так, як i было раней. Улада спужалася за сябе. Бо адна i бадай што самая галоўная задача iснуючай у Беларусi ўлады — гэта самазахаванне...Для таго, каб годна падысцi да будучых прэзiдэнцкiх выбараў (а наша партыя падрыхтоўку да iх ужо распачала), трэба працягваць працу з грамадствам. I гэта павiнна быць тлумачальная i стваральная праца, бо пакуль кожны выбаршчык не зразумее, што яго голас папросту можа быць скрадзены, пакуль не будзе дасканалага i чэснага падлiку галасоў, усе выбары будуць праходзiць так, як таго хоча ўлада...Анатоль ЛЯБЕДЗЬКА, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыi:— Я не лiчу, што мы атрымалi аплявуху. Наадварот, з крынiцаў, блiзкiх да Лукашэнкi, нам вядома, што прадстаўнiкi Савета бяспекi Беларусi мелі звесткі аб тым, што ўжо ў першым туры перамогу атрымалi 19 апазiцыйных кандыдатаў. А яшчэ 14 апазiцыйных кандыдатаў прайшлi ў другi тур. Іншая справа — што, у рэшце рэшт, абвясцілі людзям. Таму гэта нiяк не аплявуха — гэта насамрэч сведчыць аб тым, што выбаршчыкі нас падтрымлiваюць. Аплявуха для ўсiх (у тым лiку i для звычайных грамадзян) — гэта тое, што ў нас ненармальна лiчаць галасы... Вось для таго, каб гэтага не атрымалася падчас будучых прэзiдэнцкiх выбараў, мы i распачалi збор подпiсаў сярод насельнiцтва Беларусi, з тым каб змены ў выбарчае заканадаўства былi ўнесены. Акрамя таго, мы настойваем, каб галоўным патрабаваннем з боку ЕС да беларускiх улад заставалася, якраз-такi змена Выбарчага кодэкса. Толькi ў гэтым выпадку можна гаварыць пра адмену санкцый... Толькi ў выпадку рэальнай змены ў выбарчым заканадаўстве можна гаварыць аб нейкiх перспектывах развiцця дэмакратыi ў Беларусi. I толькi пры гэтых умовах беларусы змогуць пазбегнуць падобных аплявух у будучым...Лявон БАРШЧЭЎСКI, старшыня Партыi БНФ:— Я глыбока перакананы ў тым, што на любых выбарах трэба перамагаць. А для таго, каб перамагаць, трэба дамагчыся, каб выбары i сапраўды былi выбарамi. Як? Ну вы ж ведаеце, што зараз у Беларусi распачалася кампанiя па зборы подпiсаў грамадзян, з тым каб змены ў выбарчае заканадаўства былi ўнесены. Наша партыя прымае ў гэтай кампанii самы актыўны ўдзел.Станiслаў ШУШКЕВIЧ, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады:— Шчыра кажучы, у мiнулай выбарчай кампанii прадстаўнiкi нашай партыi ўдзельнiчалi толькi для таго, каб пацвердзiць, што гэта не выбары, а фарс... Мы пайшлi на гэтыя выбары асобна ад АДС. Вылучылi 15 кандыдатаў, але подпiсы бездакорна сабралi толькi за семярых. Лiчу, што партыя павiнна вучыцца гэта рабiць. Мы вынеслi добрыя ўрокi... Яшчэ напярэдаднi выбарчай кампанii на сустрэчы з прадстаўнiкамi АБСЕ я сказаў, што хоць улада i зрабiла нейкiя паслабленнi пры рэгiстрацыi, але адкрытага падлiку галасоў не будзе. У такiх умовах перамагчы нерэальна, таму такой задачы i не ставiлася. У Беларусi трэба мяняць уладу, а для таго, каб гэта зрабiць, трэба тлумачыць людзям, што зараз у Беларусi пануе антынародная ўлада, якая прыйшла наверх пасля канстытуцыйнага i антыдзяржаўнага перавароту. Гэта мы i будзем рабiць...* * *Аналагiчнае пытанне "Народная воля" вырашыла задаць i аднаму з экс-кандыдатаў у прэзiдэнты Аляксандру МІЛІНКЕВІЧУ, якi вось ужо некалькi гадоў стварае рух "За свабоду". Мала таго, што асабiста спадар Мiлiнкевiч нават не асмелiўся прыняць удзел у выбарах у якасцi кандыдата, дык ён са сваiмi прыхiльнiкамi не правёў у парламент нiкога з сяброў руху. Вось што ён сказаў: "Я лічу ваша пытанне некарэктным... Ніякай аплявухі я не атрымліваў, я працаваў і зрабіў добрую працу... Гэта спекуляцыя. Гэта не пытанне, а сцвярджэнне, на якое я не мушу адказваць..."— Аляксандр Уладзіміравіч, а чаму вы асабіста не пайшлі нават кандыдатам у дэпутаты?— Я ўжо столькі разоў адказваў на гэтае пытанне, ці трэба мне яшчэ раз адказваць?..— Адкажыце, калі ласка...— Не, я не буду адказваць...16.12.2008 №191-192 - Апытанне праводзiў Вiталь ГАРБУЗАЎwww.nv-online.info
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме