10:00 30.05.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ ВАС СЯРОД ДНЯ КАНТРАЛЁРЫ ЗАЛАВІЛІ Ў КРАМЕ?
Пасля публічных заяваў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што на беларускіх прадпрыемствах і ва ўстановах трэба павялічваць працоўную дысцыпліну, у краіне зафіксаваны першыя аблавы.
Кантралёры блакуюць людзей у крамах пасярод белага дня і патрабуюць тлумачэнняў, чаму тыя знаходзяцца не на працоўным месцы.
Што рабіць, калі вы выйшлі купіць соку ў ЦУМ, а вас злавілі людзі ў цывільным?
«Нічога ім не кажыце! Маўчыце і ўсё! Нават рэстаран у працоўны час — гэта не правапарушэнне. За такое трэба даваць тлумачэнні толькі свайму наймальніку», —
раіць юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла. Ён таксама дадае, што падобная дзейнасць разнастайных кантралёраў і праваахоўных органаў — парушэнне заканадаўства.
«Ніхто не адмяняў свабоду перамяшчэння і права на асабістае жыццё. А сачыць за працоўнай дысцыплінай павінна адміністрацыя прадпрыемства, сам працадаўца, а ніяк не міліцыя.
Не адказвайце на пытанні, спасылайцеся на Канстытуцыю, пішыце скаргі на іх дзеянні — яны незаконныя. Гэта ўсё ініцыятыва на месцах. Лукашэнка сказаў, і яны пачалі дзейнічаць. Любы пук гаспадара краіны ўспрымаюць літаральна. Вось калі ён выдасць адпаведны указ, тады можна будзе яго разглядаць на адпаведнасць заканадаўству краіны», — гаворыць Г. Паганяйла.
Праваабаронца таксама дадае, што падобныя дзеянні ўладаў ніяк не павысяць іх папулярнасць у вачах беларусаў: «Улада сёння сябе паводзіць неадэкватна. Гэта, магчыма, нават добра. Людзі хутчэй зразумеюць, з кім маюць справу».
Алесь Пілецкі
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
23 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |