22:17 20.05.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ШТО Ў АПАЗІЦЫІ ДУМАЮЦЬ ПРА ІНІЦЫЯТЫВУ МІЛІНКЕВІЧА?

Кангрэс праеўрапейскіх сіл: гістарычная падзея нацыянальнага маштабу ці пачатак перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі лідэра руху “За Свабоду”.

выклікала неадназначную, але вельмі гучную рэакцыю астатніх гульцоў на палітычным полі Беларусі.

Нагадаем, бліжэйшымі днямі вялікай колькасці дэмакратычных актывістаў будзе дасланы ліст ад Аляксандра Мілінкевіча. Адрасатаў будзе блізу 5-6 тысяч – пераважна гэта ўдзельнікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года (сябры розных арганізацый, партый, беспартыйныя).

Як і чакалася, у адрас Мілінкевіча першымі прагучалі абвінавачанні з боку “Еўрапейскай кааліцыі”, якая называе сябе сапраўдным ініцыятарам склікання кангрэсу. Так, у інтэрв’ю каардынатар каааліцыі Мікалай Статкевіч заявіў, што ягоная арганізацыя ініцыявала скліканне кангрэсу яшчэ ўзімку мінулага году.

- Шмат якія палітычныя сілы адазваліся на нашу прапанову. Але з рухам Аляксандра Мілінкевіча ў нас ўзніклі сур’ёзныя супярэчанні. Я думаю, што іх прычына ў тым, што мы па-рознаму адказваем на адное і тое ж пытанне: ці здатны цяперашні рэжым дэмакратызавацца пад знешнім уздзеяннем?
Паводле Статкевіча, рух “За Свабоду” зацягваў час наконт рашэння па сваім удзеле ў кангрэсе, чым блакаваў працу кааліцыі. Статкевіч, фактычна, абвінаваціў кіраўнікоў руху ў плагіаце ідэі правядзення Кангрэсу праеўрапейскіх сіл.

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, якого, дарэчы, , у інтэрв’ю “Мы” заявіў, што беларускім суб’ектам палітычнага працэсу ўвогуле не хапае палітычнай культуры.

- Мы, у прынцыпе, як суб’екты палітычнага працэсу павінны, як я і раней казаў, займацца крытыкай, даваць ацэнкі іншым суб’ектам, у тым ліку і самім сабе, павінны браць за крытэр інтарэсы краіны, дзяржавы. Не заўжды ў нас гэта атрымоўваецца. Зачаста мы пераскокваем, саслізваем на суб’ектыўныя крытэры, крытэры інтарэсаў, так бы мовіць, “майго ўласнага суб’екту”. Тады вось атрымоўваецца такая заваруха. І тады прыярытэтам становіцца абвінавачванне: “Я – лепшы дэмакрат, вы – хужэйшыя дэмакраты”, “Ты – здраднік, я – не здраднік”. Гэта, канешне, сведчыць увогуле пра стан нашай палітычнай культуры. Я зараз і пра сітуацыю вакол сваёй фігуры кажу.

Ляўковіч не ўхвальвае і ініцыятыву Мілінкевіча.
- Што канкрэтна да яе, то, зразумела, што тут ёсць нешта надуманае. І спроба Мілінкевіча правесці як бы свой кангрэс якраз ідзе не ад інтарэсаў краіны ў цэлым, а ад уласных мэтаў. У гэтым і праяўляецца слабасць нашых гульцоў на палітычным полі. Зразумела, што канкурэнцыя існуе ва ўсіх сферах жыцця. Але ж ёсць і нейкія агульныя мэты. А тут атрымоўваецца спаборніцтва праз супрацьстаянне. Там – дэкларуецца еўрапейскі кангрэс, тут – нібыта перахопліваецца гэтая ініцыятыва. Гэта ўвогуле дзіўна, калі нашыя суб’екты апазіцыі падзяляюцца на менш ці больш праеўрапейскіх. Вось такое, бывае, кажуць пра АДС. Мы – што: супраць развіцця стасункаў з Еўропай? Не! А іншым разам гэта можна пачуць і ад таго ж Статкевіча, і Мілінкевіча. Проста смешна слухаць. Адзінства, канешне, нават на могілках не бывае. Я – за адзінства ў разнастайнасці. Адзінства павінна быць у прынцыповых пытаннях. А такія вось ініцыятывы сведчаць пра слабасць пазіцыі іх аўтараў. Электарату ў Беларусі шмат. То з партыі перацягваюць у партыю, то з партыі – у рух. А што – няма незаангажаваных беларусаў? Нас – 10 мільёнаў, ёсць з кім працаваць.

Намеснік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Леў Марголін выказаўся яшчэ больш рэзка.

- Па-першае, ініцыятыва Аляксандра Мілінкевіча не мае нічога агульнага з ініцыятывай іншых апазіцыйных сіл. Па-другое, для мяне еўрапейскі выбар Беларусі – гэта выбар дэмакратычнага шляху развіцця, выбар рыначнай эканомікі, выбар, перадусім, маральных каштоўнасцяў Еўропы. Для мяне гэты выбар несумяшчальны са знаходжаннем Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны. Таму для мяне еўрапейскі выбар і Лукашэнка – гэта два абсалютна розныя паняцці. А для Мілінкевіча еўрапейскі выбар – гэта, скажам: “не перашкаджайце Лукашэнку – ён нас сам прывядзе ў Еўропу”. Таму мне з гэтым выбарам не па дарозе.

Увогуле, прадстаўнікі АДС, можна сказаць, рэзка паставіліся да Кангрэсу праеўрапейскіх сіл ад руху “За Свабоду”. Вось што сказаў у інтэрв’ю кіраўнік Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі:

- Кангрэс еўрапейскага выбару плануецца як палітычны кангрэс. Там будзе абмяркоўвацца каштоўнасна еўрапейскі шлях і палітычнае дасягненне гэтай мэты. Рух “За свабоду” прысутнічае ў аргкамітэце, дык мне дзіўна, што спадар Мілінкевіч аб’яўляе пра нейкія ініцыятывы не параіўшыся.
Гэта яго права, але тады ён павінны гаварыць, што ён палітык, а не прадстаўнік недзяржаўнага сектару, як ён сцвярджае і заяўляе, што Рух “За свабоду” гэта не палітычная арганізацыя. Гэта яго права вылучацца, тады няхай не хаваецца ў бульбу.

Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі” Павел Севярынец, наадварот, лічыць, што кангрэс з удзелам прадстаўнічых гасцей з ЕС стане сапраўды гістарычнай падзеяй для нашай краіны.
- Ідэя правядзення кангрэсу наспела. Еўрапейская інтэграцыя ідзе сямімільнымі крокамі ў параўнанні з папярэднімі 15-ю гадамі. І ў гэтай сітуацыі супольнасці грамадзянскай трэба сабрацца разам і вызначыць, у якой ступені яна можа ўдзельнічаць у праграме “Еўрапейскае партнёрства”, еўрапейскім руху Беларусі. Дзеля гэтага кангрэс якраз і патрэбны. Калі там будуць удзельнічаць відныя еўрапейцы, гэта будзе сапраўды гістарычнай падзеяй для Беларусі. Гэта можа быць пачаткам шырокага шляху да еўрапейскай інтэграцыі. Гэты кангрэс мала тычыць пытання выбару адзінага кандыдата на прэзідэнта ад апазіцыі. На мой погляд, на такім кангрэсе сапраўды не мае сэнсу прагалошваць кагосьці большым еўрапейцам ці самым галоўным еўрапейцам. Бо гэта ўжо – перадвыбарчая кампанія, а кангрэс – геапалітычная дзея нацыянальнага маштабу. Мне Кангрэс праеўрапейскіх сіл бачыцца менавіта такім.
Алег МЫЦІК 20-05, 17:53

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме