08:15 17.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ШАРКОЎ: “АЎТАМАБІЛІСТЫ НЕ ПРАТЭСТУЮЦЬ ПРОСТА ТАК І ТЫМ БОЛЬШ МАЎКЛІВА"

Кожная акцыя павінна мець канкрэтны сэнс, кажа Арцём Шаркоў, адзін з лідэраў аўтамабілістаў, якія праводзяць акцыі пратэсту "Стоп-бензін".

Еўрарадыё: Ці разглядаеце вы, як прадстаўнік руху аўтамабілістаў, магчымасць далучэння да "маўклівых" акцый?

Шаркоў:“Аўтамабілісты не пратэстуюць проста так і тым больш маўкліва. Калі аўтамабілісты выходзяць на нейкія акцыі, робяць нейкія акцыі, то дзеля дасягнення нейкіх мэтаў, у дадзеным выпадку — гэта адстойванне сваіх інтарэсаў, сваіх правоў. Што тычыцца маўклівых акцыяў, дзе тут інтарэсы аўтааматараў? Дзе тут увогуле нейкія патрабаванні, дзе нашыя кропкі перасячэння?”.

Еўрарадыё: З’явілася інфармацыя, што ў наступную сераду жадаючых паўдзельнічаць у "мауклівай" акцыі заклікаюць перасесці на аўтамабілі і ехаць у аўтамабілях да Кастрычніцкай плошчы, ехаць вельмі павольна, а потым уключыць аварыйныя сігналы. Гэта вельмі падобна на апошнюю акцыю “Стоп-бензін". Ну вось, пэўны пункт перасячэння з аўтааматарамі.

Шаркоў: “Які сэнс гэтай акцыі, чаго яна дасягае?”.

Еўрарадыё: Як нам раней паведамляў адзін з арганізатараў акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, такім чынам людзі хочуць выказаць пратэст супраць падвышэння цэнаў, супраць сітуацыі, якая склалася ў эканоміцы.

Шаркоў:“Кожная акцыя павінна мець канкрэтны сэнс. Калі рабіць акцыю дзеля акцыі, то я нават, як проста грамадзянін, у ёй удзельнічаць не буду. Акцыя — гэта толькі інструмент дзеля дасягнення канкрэтных мэтаў. Калі пытанне стаіць непасрэдна ў коштах у крамах, наконт валюты, то садзіцеся і выпрацоўвайце свае прапановы да адміністрацыі, да ўраду, накіроўвайце іх туды. Размаўляйце з імі. Калі не будуць слухаць, то рабіце акцыі, але ў тым жа выпадку кажыце, што ў нас ёсць прапановы, у нас ёсць іншае бачанне. Калі аўтааматары выязджалі на акцыі, то мы накіроўвалі і ў “Белнафтахім”, і ў адміністрацыю прэзідэнта, і ва ўрад канкрэтна свае прапановы, што трэба рабіць і як трэба зрабіць”.

Еўрарадыё: Можа арганізатарам "маўклівай" акцыі і не хапае арганізаванасці?

Шаркоў:“Арганізатары маўклівых акцыяў — гэта людзі без арганізатараў, гэта людзі, якія выходзяць самі па сабе. Людзі, якія хочуць нейкіх змен, не ведаючы, якіх змен. Можа гэта і добра, але які сэнс?..”.
            

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме