23:15 05.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Сьцяжкі ў аўтобусах парушаюць правілы дарожнага руху
Кіраўніцтва аб’яднаньня «Магілёўаблаўтатранс» падзякавала сябру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігару Барысаву за зьвесткі пра наяўнасьць у кабінах кіроўцаў аўтобусаў лішніх прадметаў, такіх як сьцяжкі і вымпелы.
Як зазначаецца ў адказе на скаргу актывіста, з кіроўцамі праведзеная тлумачальная праца і ў выпадку паўторнага парушэньня правілаў дарожнага руху іх прыцягнуць да дысцыплінарнага пакараньня.
Ігар Барысаў скардзіўся на тое, што аўтобусьнікі вывешваюць у кабінах менавіта расейскую атрыбутыку. Ён акцэнтаваў увагу на недапушчальнасьці выкарыстаньня такой сымболікі ў грамадзкім транспарце, бо, паводле актывіста, вывешваньне расейскіх сьцягоў у аўтобусах — выклік як беларускай дзяржаўнасьці гэтак і грамадзянам краіны.
У адказе на скаргу няма згадкі пра расейскую атрыбутыку. У ёй зазначаецца, што кіроўцаў абавязалі зьняць у кабінах усё лішняе і што гэтае пытаньне пастаўленае на кантроль.
«Прыемна, што „Магілёўаблаўтатранс“ прыслухаўся да заўваг і даў загад прыбраць расейскія сьцяжкі ня толькі з ўсіх аўтобусаў, але і з усіх грузавых аўтамабіляў. Тым ня менш складаецца ўражаньне, што гэтая арганізацыя жыве ў савецка-расейскай рэчаіснасьці, а ніяк не ў незалежнай Беларусі. Скаргу я пісаў па-беларуску, а мне далі адказ па-расейску. Няўжо там не знайшлося кампэтэнтнага супрацоўніка, які б здолеў падрыхтаваць адказ на беларускай мове? Гэта ганьба і зьнявага. Я зьбіраюся зь імі судзіцца. Калі добраахвотна не навучыліся любіць Беларусь і яе нацыянальную мову, то будзем яе прывіваць праз скаргі і суды», — камэнтуе адказ Ігар Барысаў.
Акрамя скаргі ў «Магілёўаблаўтатранс» актывіст паскардзіўся і ў аддзел па ідэалягічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму. Адказу ад ідэолягаў ён яшчэ не атрымліваў.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |