13:15 05.04.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Савет міністраў рыхтуе змены ў дэкрэт "аб дармаедах"
Савет міністраў Беларусі рыхтуе змены ў дэкрэт "аб дармаедах" (дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”). Гэта вынікае з ліста, які атрымала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). У канцы 2015 года яе актывісты сабралі 10 тысяч подпісаў за адмену згаданага дэкрэта і перадалі іх на разгляд у адміністрацыю прэзідэнта. Адказ прыйшоў з Саўміна.
У ім адзначаецца, што дэкрэт №3 не прадугледжвае прымусовую працу грамадзян і не супярэчыць Канстытуцыі нашай краіны. На дадзены момант падрыхтаваны праект дэкрэта кіраўніка дзяржавы “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. №3”. Змены былі падрыхтаваны на падставе маніторынгу зваротаў грамадзян, органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і "ў сувязі з прыняццём новага заканадаўства".
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка падпісаў "дэкрэт аб дармаедах" у красавіку 2015 года. Ён закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Больш падрабязна гл.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў "дэкрэт аб дармаедах"
2 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах"). Адзначаецца, што дакумент закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.
Як інфармуе , грамадзяне Беларусі і замежнікі, якія стала жывуць у нашай краіне, але не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, а калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год, мусяць заплаціць не пазней за 15 лістапада збор — 20 базавых велічынь (3 млн 600 тысяч рублёў).
Не трэба яго плаціць тым беларусам, хто працуе больш за 183 каляндарных дня на год, выхоўвае дзіця да 7 гадоў, дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, траіх ці больш непаўналетніх дзяцей. Вызваляюцца ад выплаты збору недзеяздольныя грамадзяне, інваліды, асобы, якія маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якія дасягнулі 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў.
Прадугледжаныя варыянты змяншэння сумы збору, у тым ліку на суму падаткаў, выплачаных у каляндарным годзе.
За нявыплату збору ці няпоўную выплату будуць штрафаваць — ад 2 да 4 базавых велічынь (ад 360 тысяч да 720 тысяч рублёў). Прадугледжаны і адміністрацыйны арышт.
Як раней заяўлялася, мэта новаўвядзення — змяніць сітуацыю, калі працаздольныя беларусы нідзе афіцыйна не працуюць, не плацяць падаткі, але маюць "ценявыя" прыбыткі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме