19:15 23.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Савет ЕС: Будзем пашыраць "чорны спіс", пакуль не вызваляць палітвязняў
Заключэнне Савета Еўрасаюза гаворыць пра ўсе значныя сферы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС.
У, што не адмовіцца ад палітыкі санкцый, пакуль у Беларусі ёсць палітычныя зняволеныя."Паколькі палітычных не вызвалілі і не рэабілітавалі, а таксама ўлічваючы далейшае пагаршэнне сітуацыі, Савет ЕС вырашыў дадаць у спіс абмежаванняў на паездкі і замарозку актываў дадатковых асобаў, адказных за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека альбо рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Савет таксама вырашыў дадаць у забаронны спіс новых бізнесоўцаў і кампаніі, што маюць выгоду ад рэжыма ці падтрымліваюць яго, і будзе пашыраць яго на далейшых паседжаннях Савета, калі ўсе беларускія палітычныя зняволеныя не будуць вызваленыя".
Савет заклікае да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх астатніх палітычных зняволеных, асуджае адмову па апеляцыі правааборанцы Алеся Бяляцкага і турэмны прысуд актывісту Сяргею Каваленку. Еўрапейскія міністры "вельмі заклапочаныя" дакладамі аб катаваннях і нечалавечых турэмных умовах палітычных зняволеных экс-кандыдатаў Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча, актывістаў Дзмітрыя Бандарэнкі, Дзмітрыя Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча. Заключэнне Савета ЕС асуджае смяротныя пакаранні Кавалёву і Канавалаву, і заклікае ўвесці мараторый на смяротную кару.
Савет ЕС заклікае беларускія ўлады спыніць ціск на дзеячоў апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскую супольнасць і не абмяжоўваць іх свабоду перамяшчэнняў, а таксама паважаць дыпламатычны імунітэт і прывілеі еўрапейскіх дыплатаў і спыніць на іх ціск і запалохванне.
Асобны пункт прысвечаны перспектывве правядзення хакейнага чэмпіянату свету ў Беларусі ў 2014 годзе. Савет ЕС "будзе інфармаваць Міжнародную хакейную федэрацыю і нацыянальныя федэрацыі аб сваім глыбокім занепакоенні аб адсутнасці ў Беларусі пашаны да правоў чалавека, вяршэнства права і прынцыпаў дэмкратыі".
Савет ЕС паўтарае гатоўнасць пачаць перамовы аб візавым спрашчэнні і дамовах аб рэадмісіі і "вельмі шкадуе аб неканструктыўнай пазіцыі беларускіх уладаў у выглядзе пакідання без адказу накіраванага ў чэрвені 2011 года ліста аб запрашэнні пачаць такія перамовы".
У заключэнні гаворыцца, што ЕС працягвае палітыку супрацоўніцтва і падтрымкі беларускага народа і грамадзянскай супольнасці і вітае запуск "Еўрапейскага дыялога аб мадэрнізацыі".
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |