16:00 07.02.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Сацыял-дэмакраты ўшануюць гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пачала шэраг мерапрыемстваў у гонар паўстання Каліноўскага. У гэтым годзе адзначаюцца 150-я ўгодкі паўстання Кастуся Каліноўскага і 175-я ўгодкі нараджэння яго кіраўніка.
Сваімі планамі святкавання падзяліўся Ігар Маслоўскі, старшыня берасцейскіх сацыял-дэмакратаў:
- Ёсць пэўныя памятныя мясціны, якія звязаныя з паўстаннем Кастуся Каліноўскага, да якіх мы плануем арганізаваць вандроўкі. Таксама будзе праведзена інфармацыйная кампанія, праз буклеты, праз нашыя выданні. Летам, калі мы традыцыйна праводзім летнік, яго частка будзе прасвечана менавіта гэтым падзеям.
Па апошніх апытаннях амаль палова беларусаў не ведаюць знакамітага земляка. Сацыял-дэмакраты ладзяць такія акцыі, каб выправіць сітуацыю. На вуліцах Берасця на пачатку лютага распаўсюджваліся ўлёткі з інфармацыяй пра Кастуся Каліноўскага, такія акцыі будуць праходзіць перыядычна.
Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме