22:17 11.07.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Сацыял-дэмакраты Гародні гатовыя дапамагчы пенсіянерам

Прадстаўнікі гарадзенскіх сацыял-дэмакратаў хочуць дапамагчы пенсіянерам гораду разабрацца з новымі грашыма. Кіраўнік суполкі БСДП (Грамады) ў Кастрычніцкім раёне Гародні Анатоль Мышкевіч звярнуўся ў гарадзенскую “Белпошту” з просьбаю, каб тым пенсіянерам, што прыносяць пенсію дахаты, разам з пенсіяй выдавалі памятку, у якой было б пазначана, яе выглядаюць новыя грошы.
Кажа Анатоль Мышкевіч:
– Пенсіянеры ў нас часта робяцца ахвярамі махляроў, якія карыстаюцца тым, што пенсіянерам цяжка прызвычаіцца да розных зменаў. На паштампе мне сказалі, што ў іх няма сродкаў на друк падобных памятак і яны іх раздаваць нікому не будуць. Я прапанаваў, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя гатовая сама вырабіць такія памяткі, перадаць пошце, каб яны разам з пенсіяй раздавалі іх, каб пенсіянеры былі больш абароненыя.
Пра прыклады махлярства маладзён дазнаўся ад свайго дзеда пенсіянера, якому таксама прыносяць пенсію дахаты.
Обсудить новость на Форуме
12 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |