01:00 24.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Сацыял-дэмакраткі нагадалі пра праблемы жанчыны
23 лютага ў Магілёве жаночая сетка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) прэзэнтавала часопіс «Адлюстраваньне». Ён прысьвечаны праблемам жанчыны ў грамадзтве. Як сьцьвярджаюць выдаўцы, першы нумар разасланы ўсім кіраўнікам структураў выканаўчай улады вобласьці.
На 24 старонках часопіса дзесяць артыкулаў. Восем зь іх напісалі жанчыны. Некаторыя зь іх рабілі гэта ўпершыню.
«Мы пісалі пра набалелае без ідэалягічнай паліроўкі», — кажа ініцыятарка праекту Натальля Зайцава.
«Простай мовай даводзілі, якім ёсьць жыцьцё жанчыны. Мужчыны, чыноўнікі перадусім, якія прымаюць рашэньні, ужо даўно жывуць іншым жыцьцём. Забясьпечаным, сытым. Дзе вы бачылі жанчыну, якая прымае рашэньне за лёс краіны? Іх няма! Мы не хавалі сваіх імёнаў. У наш неспакойны час аўтаркі праявілі такім чынам грамадзянскую мужнасьць. Мы не баімся сябе назваць і прызнаць, што мы так жывём».
Сярод праблемаў, узьнятых у часопісе — рост жаночай злачыннасьці, запатрабаванасьць жанчыны на рынку працы, выхаваньне дзяцей на мізэрную дзяржаўную дапамогу, а таксама грамадзтва і міжнацыянальныя шлюбы ды удзел жанчыны ў палітыцы.
У стварэньні часопісу бралі ўдзел і мужчыны. Анатоль Сідарэвіч ва ўступным артыкуле даводзіць, што жанчынам яшчэ трэба пазмагацца за свае правы. Лідэр магілёўскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў адказвае на пытаньне «Што такое гендэр?». Пра адносіны мужчыны й жанчыны піша сацыял-дэмакрат Андрэй Дзьвігун.
Дапамогу ў вёрстцы часопіса брала ўдзел рэдакцыя газэты «Наш Магілёў». Плянуецца, што «Адлюстраваньне» будзе выходзіць раз на квартал.
ПаводлеИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |