00:30 06.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СУСТРЭЧА Ў ВІЦЕБСКУ:”НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАНТЭОН ГЕРОЯЎ:ПАДМУРАК ГУМАНІТАРНАЙ БЯСПЕКІ КРАІНЫ” (фота)
У Віцебску прайшла чарговая сустрэча па тэме”Нацыянальны Пантэон герояў: падмурак гуманітарнай бяспекі краіны”, удзел у якой бралі сацыял-дэмакраты з Оршы, Віцебску. Полацку, Наваполацку, Верхнядзвінску, якія, дарэчы, былі і ініцыятарамі гэтай сустрэчы. Акрамя таго, удзельнікамі размовы аб ролі выбітных асобаў Беларусі ў вызваленні ад савецкіх міфаў і стэрэатыпаў, аб канструяванні новай ідэнтычнасці, аб тым, хто з гістарычных постацяў краіны забыты, а хто незаслужана ухвалены, сталі сябры недзяржаўных грамадскіх арганізацый вобласці. За круглым сталом, з удзелам гісторыкаў П. Краўчанкі і У. Ляхоўскага, ішла жывая і зацікаўленая дыскусія аб праекце, які распачалі гісторыкі Беларусі, а публічную дыскусію адкрыў на старонках “Народнай волі” прафесар З Шыбека.
Каментар кіраўнікаВіцебскай абласной арганізацыі БСДП Валянціны Болбат:
---Гэтай тэматыцы сацыял-дэмакраты Віцебшчыны прысвяцілі ўжо не адну сустрэчу: на працягу апошніх двух год мы актыўна працуем над ёй. Такія сустрэчы, з удзелам вядомых навукоўцаў С.Тарасава, Н.Стужынскай, П.Краўчанкі, У.Ляхоўскага, А.Кіштымава , неаднаразова ладзіліся ў Полацку, Верхнядзвінску, Оршы, Віцебску… У гэты раз мы не абыйшлі ўвагай гісторыю старэйшай на Беларусі палітычнай партыі—сацыял-дэмакратычнай і яе ўтваральнікаў, бо Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада стала калыскай партый і рухаў нашай краіны. Лічым, што гэты праект павінен стаць грамадскай кампаніяй.
Бо як зазначыла Н.Стужынская “Гісторыя, акрамя таго, што яе вымуць гісторыкі з архіваў, патрабуе ўвагі пісьменнікаў, драматургаў, іншых творчых людзей, каб не застацца ў забыцці на старонках акадэмічных выданняў. На жаль, мы мала ведаем сваіх герояў, хто па праву заслугоўвае нашай любові і ўдзячнай памяці”.
У рамках гэтага праекту можна весці гаворку пра рэгіянальную дзейнасць грамадскіх арганізацый і партыйных структур у справе развіцця і папулярызацыі Нацыянальнага Пантэону.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |