04:46 13.05.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

СУСТРЭЧА Ў ВІЦЕБСКІМ ЕЎРАПЕЙСКІМ КЛУБЕ

21 красавіка  ў Віцебскім  Еўрапейскім клубе ў рамках  праекта "Еўрапейская адукацыя  для беларускай моладзі” адбылася  сустрэча па тэме "Магчымасці непасрэднай супрацы  з замежнікамі для беларусаў”,  скайп-канферэнцыя з беларусам, які жыве ў Англіі, і прэзентацыя праекта, дзе беларусы пішуць пра Беларусь разам з замежнікамі.

Пра свой вопыт у працы з замежнікамі распавяла Валянціна Болбат, якая больш двух дзесяткаў гадоў шчыруе на ніве развіцця грамадзянскай супольнасці .:” Усё пачалося з таго, што ў 1985 мяне абралі кіраўніком раённай арганізацыі Фонду міру, і з гэтага часу распачаліся кантакты з Галандыяй.  А потым, каб дапамагчы дзецям, хворым на цукровы дыябет, стварылі аддзяленне гэтай арганізацыі ў раёне. Першая справа, якую зрабілі, гэта сабралі сродкі на набыццё глюкометраў — апаратаў для вымярэння цукру ў крыві, сабралі больш двух тысяч даляраў. Гэта была самая вялікая акцыя, падчас якой мы праводзілі дабрачынныя канцэрты, зборы ахвяраванняў ад грамадзян. Затым прыйшлі да высновы, што неабходна ствараць і арганізацыю шматдзетных сямей, з якімі ніхто актыўна не працаваў. Да справы далучылася сапраўдны лідар Наталля Васіленка, і тады аблюстам была зарэгістравана раённая арганізацыя “Сям’Я”.

Значная праца праводзілася і праводзіццца ў рамках культурна-краязнаўчай дзейнасці — сустрэчы з вядомымі паэтамі, пісьменнікамі, палітыкамі… Нашымі  гасцямі былі А. Мілінкевіч, У. Ганчырык, С. Домаш, П. Краўчанка, Г. Бураўкін, У. Арлоў і іншыя вядомыя асобы. Праўда, пра большасць нашых справаў даводзіцца гаварыць у мінулым часе, бо шмат чаго змянілася ў адносінах дзяржавы да грамадскага сектару. Абмежаванні, які ўсё ўшчыльняюцца, не даюць магчымасцей развівацца грамадскім ініцыятывам.

Безумоўна, што грамадскі сектар раёна кантактуе паміж сабой, і можна ўзгадаць важныя, на наш погляд, акцыі, што праводзіліся супольна: навядзенне парадку на могілках, пахаваннях вядомых людзей, будаўніцтва спартыўнай пляцоўкі ў мікрараёне Гейжанава... Некалі вельмі добра сябравалі з дзіцям садком №2, дзе створана цудоўная база па экалагічнаму выхаванню дзяцей, цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання...

 Займаліся і займаемся аздараўленнем дзяцей за мяжой, гуманітарнымі грузамі, але зараз у значна меншых аб'ёмах, чым, напрыклад,  гэта было ў 2004 годзе, калі, дзякуючы жаночай арганізацыі раёна, мы мелі  штогод гуманітарных грузаў больш, чым на 200 тысяч еўра.

Сябры арганізацый вучацца мясцоваму самакіраванню, кіраванню ўласным жытлом, для чаго былі ўдзельнікамі  стажыровак у  Польшы, Германіі, Швецыі, Літве..”

Затым была скайп-канферэнцыя з  кіраўніком праекта BelarusProject, у якім замежнікі пішуць пра Беларусь разам з беларусамі. Кіраўнік распавёў, як з’яўляюцца тэксты пра Беларусь, як можна стаць удзельнікам праекта, паказаў прэзентацыю праекта, якую, дарэчы, можна паглядзець ТУТ

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме