18:02 14.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СУД У БЕРАСЬЦІ СТАЎ НА БОК МІЛІЦЫЯНТАЎ
Суд Ленінскага раёну Берасьця вынес азначэньне па скарзе Віктара Чайкоўскага, лідэра берасьцейскага прадпрымальніцкага руху "Пэрспэктыва", і Валянціна Лазарэнкава, сябра партыі БСДП(Грамады).
Паводле судзьдзі, справа спынена ў сувязі зь непадведамнасьцю гэтай справы суду. На думку праваабаронцы Рамана Кісьляка, такім чынам суд знайшоў магчымасьць не разглядаць справу супраць міліцыянтаў:
"Паводле адміністрацыйнага кодэксу справа была фактычна адразу ж і спынена пасьля затрыманьня і асабістага агляду. Такім чынам, у грамадзян перастала існаваць магчымасьць абскарджваць гэтае рашэньне паводле КААП. Тым ня менш гэта ня значыць, што ў справе пастаўлена кропка. Ёсьць вышэйстаячыя інстанцыі, куды справа будзе перададзена на разгляд".
* * *
БЕРАСЬЦЕ: ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ АКТЫВІСТЫ СУПРАЦЬ МІЛІЦЫЯНЭРАЎ
Суд Ленінскага раёну Берасьця разглядае скаргу Віктара Чайкоўскага, лідэра берасьцейскага руху "Пэрспэктыва", і Валянціна Лазарэнкава, сябра партыі БСДПГ, на незаконныя, як лічаць актывісты, дзеяньні міліцыянтаў. Супрацоўнікі аддзелу ўнутраных спраў на транспарце паводле ананімнага званка затрымалі актывістаў на чыгуначным вакзале, калі тыя вярталіся зь Менску з канфэрэнцыі. Спадароў Чайкоўскага і Лазарэнкава абшукалі, а нічога не знайшоўшы — адпусьцілі. Рашэньне суду па гэтай справе можа быць абвешчана сёньня.Міліцыянты сьцьвярджаюць, што яны атрымалі ананімны званок з паведамленьнем, нібыта спадар Чайкоўскі перавозіць антыдзяржаўную літаратуру. Пазьней у пратаколе было пазначана, што Валянцін Лазарэнкаў і Віктар Чайкоўскі перавозілі літаратуру, якая абражае гонар кіраўніка краіны. Тым ня менш нават пры асабістым аглядзе ніякай літаратуры не знайшлі.
Віктар Чайкоўскі, лідэр берасьцейскай суполкі руху прадпрымальнікаў "Пэрспэктыва", кажа, што міліцыянт у іхнай прысутнасьці некаму патэлефанаваў і сказаў, што адбыўся пракол. Чайкоўскі мяркуе, што затрыманьнем кіравалі спэцслужбы. Ніякіх ілюзіяў наконт рашэньня суду няма:
"На жаль, на 90 адсоткаў перакананы, што суд палічыць дзеяньні супрацоўнікаў адпаведнымі закону і вынесе пастанову, што пры гэтым нашыя асноўныя грамадзянскія правы не парушаліся. На жаль, вопыт сьведчыць такім чынам".
Валянцін Лазарэнкаў, сябра партыі БСДПГ, кажа, што такія выпадкі павінны фіксавацца, бо яны сьведчаць, што ў грамадзтве ня ўсё ў парадку:
"Усе гэтыя ператрусы, затрыманьні, агляды праводзяцца над людзьмі, якія маюць свой погляд на рэчаіснасьць. Таму лічу, што спэцслужбы, міліцыя выконваюць загад аб палітычным перасьледзе апазыцыі, а гэта незаконна. Таму наша задача цяпер — праз суд паказаць, што гэты перасьлед на самой справе існуе".
Спадзяваньняў на тое, што суд стане на бок грамадзян, у Валянціна Лазарэнкава няма. Цяперашнім часам суд ня мае незалежнасьці, кажа ён:
"Калі ж суд апраўдае дзеяньні міліцыі, то гэта пакажа таксама і тое, што суд ня можа выносіць рашэньні самастойна. Бо праўда на нашым баку. Але ў любым выпадку мы і далей будзем абскарджваць і дамагацца рэалізацыі сваіх правоў у вышэйстаячых інстанцыях".
Валянцін Лазарэнкаў і Віктар Чайкоўскі настойваюць таксама на тым, каб міліцыянты распавялі і пра ананіма, які паведаміў пра перавоз літаратуры. Пакуль суд адмаўляе ў гэтым хадайніцтве.
Радыё Свабода
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |