17:45 09.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

СТВОРАНАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КААРДЫНАЦЫЙНАЯ РАДА дэмакратычнай АПАЗЫЦЫІ

Сёньня ў Менску на нарадзе прадстаўнікоў апазыцыі ў сядзібе БНФ была прынятая дэклярацыя аб сытуацыі ў Беларусі і рашэньне аб стварэньні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазыцыі.

Рада будзе дамагацца “вызваленьня арыштаваных па палітычных матывах людзей, інфармаваньнем грамадзянаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці, дамагацца вяртаньня Беларусі на шлях законнасьці і дэмакратыі, а таксама ствараць умовы для правядзеньня ў краіне свабодных і дэмакратычных выбараў”.

Пад Дэклярацыяй падпісаліся практычна ўсе арганізацыі дэмакратычнай апазыцыі: Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (А.Ярашук), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (М.Грыб), БСДГ (С.Шушкевіч), партыя левых "Справядлівы сьвет" (С.Калякін), АГП (С.Багданкевіч), аб'яднаньне "Гавары праўду" (А.Дзьмітрыеў), рух "За Свабоду" (А.Мілінкевіч), “Малады Фронт" (М.Дземідзенка), "Эўрапейская Беларусь" (В.Івашкевіч), аргкамітэт беларускай партыі жанчын “Надзея” (А.Яськова), аргкамітэт беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада (С.Кулевіч), БНФ (А.Янукевіч), аргкамітэт беларускай партыі працоўных (А.Бухвостаў), аргкамітэт БХД (Д.Садоўскі), аргкамітэт партыі Свабоды і прагрэсу (У.Навасяд), Рада беларускай інтэлігенцыі (У.Колас), экс-кандыдат у прэзыдэнты РБ, былы палітвязень А.Казулін.

”Апазыцыя пачынае кансалідавацца і каардынаваць сваю дзейнасьць для таго, каб выправіць сёньняшні стан рэчаў на Беларусі. У Каардынацыйнай Радзе ня будзе кіраўніцтва, яна прадугледжвае, што структур, якія ў яе ўваходзяць – самастойныя, і яны будуць прымаць рашэньне па кожнаму пытаньню, сыходзячы са сваіх статутаў. Мы не ствараем надпартыйную структуру,” – распавёў Свабодзе кіраўнік партыі левых “Справядлівы Сьвет” Сяргей Калякін.
09.01.2011 13:19

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме