09:15 25.01.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СПЫНІЦЬ ПАЛІТЫЧНЫ ПЕРАСЛЕД ПЕДАГОГАЎ. ЗАЯВА ПРЭЗІДЫУМА БЕЛАРУСКАЙ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ (ГРАМАДЫ)
Кіраўніцтва ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама ў асобе начальніцы ўпраўлення Т. Данілевіч дало ўказанне раённым аддзелам адукацыі Мінскай вобласці і дырэктарам школ вусна ў ультымаўный форме запатрабаваць ад настаўнікаў, якія з’яўляюцца сябрамі апазіцыйных палітычных партый, падаць заявы або аб выхадзе з партый, або аб звальненні з працы па ўласным жаданні. Такія патрабаванні прад’яўлены настаўнікам Уладзіміру Парэйку і Аляксандру Язвінскаму (Нясвіжскі раён), Наталлі Ільініч (Пухавіцкі раён), Сяргею Клімёнку (Вілейскі раён), Надзеі Агафонавай (Любанскі раён), Мікалаю Лешчуну (Лагойскі раён).
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) углядае ў паводзінах Т. Данілевіч і кіраўнікоў раённых аддзелаў адукацыі відавочнае і дэманстратыўнае парушэнне нормаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
У дзеяннях Т. Данілевіч партыя бачыць прыкметы парушэння:
– артарт. 4, 5, 33 і 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
– арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”;
– арт 14 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь;
– арт. 45 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”,
– артарт. 194 і 199 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з выкладзеным Прэзідыум БСДП
1) выказвае безумоўную салідарнасць з настаўнікамі, якія падвергліся пераследу па палітычных матывах, заклікае дэмакратычную супольнасць Беларусі абараніць іх правы і законныя інтарэсы;
2) заклікае іншых педагогаў да салідарнасці з калегамі;
3) заклікае дырэктароў школ не выконваць незаконныя вусныя патрабаванні Т. Данілевіч;
4) інфармуе аб палітычна матываваным ціску на педагогаў Мінскі офіс Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, Сацыялістыную групу ў Еўрапейскім парламенце, братнія сацыял-дэмакратычныя, сацыялістычныя і рабочыя партыі;
5) патрабуе звальнення Т. Данілевіч з пасады начальніцы ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама за грубае парушэнне нормаў прафесійнай і кіраўнічай этыкі;
6) звяртаецца да пракурора Мінскай вобласці з просьбай расследаваць факты дэманстратыўнага парушэння Т. Данілевіч палажэнняў Канстытуцыі і шэрагу законаў Рэспублікі Беларусь і прыняць належныя меры пракурорскага рэагавання.
20 студзеня 2010 г.
г. Мінск
* * *
Нумар тэлефона Уладзіміра Уладзіміравіча Парэйкі , ветэрана партыі , сябра ЦК і старшыні Нясвіжскай раённай партарганізацыі , 8-029-827-0678. Падтрымайце сваім званком таварыша.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме