08:45 08.09.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СПЫНІЦЬ ЦІСК НА АЛЯКСЕЯ МІЛЮКОВА (ЖАЛНОВА)
ЗАЯВА
Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
СПЫНІЦЬ ЦІСК НА АЛЯКСЕЯ МІЛЮКОВА (ЖАЛНОВА)
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) заклікае адміністрацыю Горацкай выпраўленчай калоніі №9 спыніць ціск на актывіста БСДП Аляксея Мілюкова.
Аляксей Мілюкоў адбывае трохгадовае пакаранне нібы за ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў. Сваёй віны не прызнае. У дачыненні да яго накладзена ўжо 16 спагнанняў. На дадзены момант, будучы нязгодным са стаўленнем да сябе з боку адміністрацыі калоніі, абвесціў галадоўку пратэсту.
Мы лічым, што падчас адбывання пакарання недапушчальнымі з боку адміністрацыі калоніі з’яўляюцца правакацыі, прыдзіркі, а таксама спробы прынізіць чалавечую годнасць зняволенага.
Мы расцэньваем сітуацыю са зняволеннем Аляксея Мілюкова, а таксама спробу павелічэння яму тэрміну зняволення прафесійнай помстай міліцыі і заклікаем спыніць бязмежжа ў дачыненні да нашага сябра. Прынцыповая пазіцыя чалавека не можа быць прычынай для здзекаў, кпінаў і нянавісці.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме