17:30 28.01.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ

СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ

27 студзеня прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Са справаздачным дакладам абласнога камітэта партыі выступіла старшыня арганізацыі Наталія Шкадун. Даклад рэвізійнай камісіі зрабіў Аляксандр Сердзюкоў.

Адбыліся выбары Магілёўскага абласнога камітэта БСДП. Старшынёю абласной арганізацыі стаў Дзмітрый Люнтоў, яго намеснікам – Юрый Грынявецкі. Скарбнікам абласной арганізацыі выбрана Святлана Кляцко. У абласны камітэт увайшлі таксама Дзмітрый Еўстратаў, Аляксей Калеснікаў, Рыгор Спасюк і Наталля Якімавец.

У наступным складзе выбрана рэвізійная камісія Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП: Аляксандр Сердзюкоў (старшыня), Анатоль Аўхімкоў і Уладзімір Чабан.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме