12:30 17.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СЛОВА НА РАЗВІТАННЕ
Сёння ў вёсцы Сяргеевічы Кіраўскага раёна развітаваюцца з Аляксандрам Іванавічам Салановічам.
На пахаванне Алеся Іванавіча прыедуць сябры і таварышы з Бабруйска.
Трэба сказаць, што ў Бабруйску, як ні ў адным з гарадоў Беларусі сярод сацыял-дэмакратаў склалася даволі прыкметная група работнікаў прамысловых прадпрыемстваў. Акрамя «Белшыны», у партыю прыйшлі таксама людзі з завода трактарных дэталяў і агрэгатаў.
Яшчэ адна асаблівасць сацыял-дэмакратычнай супольнасці Бабруйска ў тым, што тут склалася трывалая група ветэранаў партыі — жанчын і мужчын, якія прыйшлі ў БСДП (тады яшчэ БСДГ) у 1990-х.
Сярод ветэранаў партыі быў і пенсіянер, былы работнік «Белшыны», слесар, майстар на ўсе рукі Алесь Салановіч.
Алесь Іванавіч Салановіч памёр учора, 16 траўня. Памёр раптоўна, не дажыўшы колькі месяцаў да свайго 70-годдзя (юбілей ён адзначыў бы 15 кастрычніка).
Жыхар Бабруйска, ён з наступленнем вясны выязджаў на малую радзіму. Сёлета ён вярнуўся на зямлю бацькоў назаўсёды.
У асобе Алеся Іванаdіча Салановіча мы страцілі праверанага і загартаванага таварыша. Прыязджаючы ў Бабруйск, я прывык сярод удзельнікаў сходаў бачыць Алеся Іванавіча з яго мяккай, спакойнай усмешкай. Цяжка будзе прывыкаць да думкі, шо Алеся Іванавіча ўжо няма сярод нас.
Няхай мяккім пухам будзе табе бацькоўская зямля, дарагі наш таварыш!
Анатоль Сідарэвіч
* * *
Бабруйскія сацыял-дэмакраты з глыбокім смуткам паведамляюць, што на семдзесят чацвёртым годзе жыцця памёр сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянцін Паўлавіч ПАБОРЦАЎ, і выказваюць шчырае спачуванне родным і блізкім нябожчыка.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме