09:00 14.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

СЁННЯ Ў ПОЛАЦКУ ПРОЙДЗЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПРАЕКТА “ПРАГРАМА 40+…”

Стратэгія БСДП, скіраваная на 2011-2014 г.г., вызначае шэраг грамадска-палітычных кампаній, скіраваных на больш актыўны ўдзел  шараговых сябраў партыі ў вырашэнні праблемаў рэгіянальных супольнасцяў. Адной з такіх кампаній, вызначальных, на наш погляд, з’яўляецца кампанія “Задай пытанне дэпутату”, хаця, магчыма, больш дакладна яна б магла называцца”Зрабі дэпутацкі запыт”, што дае магчымасць, у рамках дзеючага беларускага заканадаўства, у канкрэтна вызначаны тэрмін, атрымаць адказ.

Расказвае кіраўнік Верхнядзвінскай раённай арганізацыі БСДП Валянціна Болбат:

---Сябры партыі Верхнядзвінскай раённай арганізацыі, грамадскія актывісты, маюць нядрэнную практыку такіх звяртанняў. І не толькі да дэпутатаў мясцовага ўзроўню.Ужо пасля свайго першага абрання на высокую пасаду ў Нацыянальным сходзе Скавародкі У.Ю, колішняга старшыні Міёрскага райвыканкама, тэмай №1 стаў рамонт дарогі ў весцы Жыгулі. Сустракаючыся тады з жыхарамі,  ён гарантавана абяцаў, што гэта праца будзе праведзена ў найкарацейшыя тэрміны. Але, як кажуць,  хутка “сказка сказывается, не скоро дело делается”. Не адно ліставанне за подпісам мясцовых жыхароў, пры падтрымцы,  тады яшчэ дэпутата мясцовага Савета Наталлі Васіленка, было накіравана ў Мінск. У хуткім часе вырашэнне гэтай  праблемы стала ўжо справай гонару для мясцовых уладаў. Безумоўна, што толькі ўпартая пазіцыя саміх сяльчан,  падтрыманая грамадска-партыйнымі актывістамі, зрушыла праблему з месца. Гэты прыклад гаворыць пра тое, што нават самы цяжкі воз можна зрушыць з месца.Але трэба толькі варушыцца.

 Апошнім прыкладам звяртання да дэпутата Нацыянальнага сходу, які, дарэчы, рэгулярна вядзе прыём грамадзян ў сваёй акрузе, стала пісьмо групы жанчын раёна, якія звярнуліся да свайго абранніка з просьбай публічна падтрымаць і аказаць усялякае спрыянне    мерам па зніжэнню захворваемасці ракам малочнай залозы ў жанчын. Гэта праблема была абмеркавана, з удзелам медыцынскіх работнікаў,  падчас аднаго з “круглых сталоў”, праведзеных па маёй ініцыятыве.—расказвае Валянціна Болбат.

---У сваім звароце жанчыны прапануюць, з улікам няпростай сітуацыі на гэта анкалагічнае захворванне ў жанчын, забяспечыць падрыхтоўку неабходнай колькасці спецыялістаў, набыцця мамографаў, якаснае медыцынскае абслугоўванне і належную пасля аперацыйную рэабілітацыю жанчын. І калі  вырашэнне праблемы, звязанай з недахопам спецыялістаў, ляжыць у сферы дзейнасці дзяржавы, то ў пытаннях прафілактыкі значная роля можа быць адыграна грамадскім сектарам. Як гэта ёсць ў замежжы. Напрыклад, у Даніі. Атрыманы адказ з Міністэрства аховы здароўя, у якім утрымліваецца інфармацыя аб тых захадах, што прымаюцца ў краіне па барацьбе з гэтай цяжкай хваробай і вітаецца ініцыятыва грамадскіх структур,  скіраваных на правядзенне прафілактычнай работы у жаночай мэтавай групе.

 --І зараз у Віцебскай вобласці распачынаецца валанцёрскі праект па папярэджанню захворвання ракам малочнай залозы ў жанчын “Праграма 40+…”. Яго каардынатарам па вобласці выступае Валянціна Болбат,  супольна з жанчынамі грамадскага аб’яднання “Беларуская жаночая Ліга”, “Бацькоўскага клуба “ з Полацку, грамадскім аб’яднаннем “Спадчына” з Наваполацку і іншымі арганізацыямі. Прэзентацыя праекту пройдзе 13жніўня 2011года ў Полацку.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме