21:00 04.11.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СЯБРЫ БЕЛАРУСКАЙ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ Ў ПОЛАЦКУ І НАВАПОЛАЦКУ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ СЯБРОЎ
Сябры партыі з Полацку і Наваполацку, а таксама прадстаўнікі мясцовых рухаў і партый рэгіёна, усклалі кветкі і запалілі свечкі на магіле аднаго з заснавальнікаў дэмакратычнага руху на Полаччыне-- Васіля Храмцова.
Васіль Васільевіч Храмцоў нарадзіўся 16 сьнежня 1965 г. у Наваполацку. Тут закончыў школу № 6, пасля службы ў войску працаваў на заводзе “Вымяральнік”. З канца 80-х гадоў чынна заняўся грамадзкай і палітычнай дзейнасцю. У беларускі рух прыйшоў як адзін з лідэраў экалягічнага пратэсту ў горадзе. Арганізатар і ўдзельнік экалягічных мітынгаў, Васіль выступаў на іх як незалежнік і прапагандыст беларушчыны.
Як прадстаўнік наваполацкай суполкі "Сакавік", быў адным са стваральнікаў Канфэдэрацыі беларускіх суполак; разам з іншымі сябрамі ўдзельнічаў у арганізацыйным камітэце КБС, у жніўні 1988 году за гэта быў арыштаваны ў Менску. 30 кастрычніка 1988 году быў на памятных масавых Дзядах у Менску, здолеў зрабіць унікальныя фатаздымкі спробы разгону Дзядоў. Адзін з заснавальнікаў БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ, дэлегат Устаноўчага з’езду Беларускага Народнага Фронту ў Вільні ў 1989 годзе.
Браў удзел, як валанцёр і як кіраўнік, ва ўсіх першых выбарчых кампаніях і нацыянальных акцыях. Назаўтра, пасля зацвярджання нацыянальнага бел-чырвона-белага сцягу ў якасьці дзяржаўнага , памяняў, разам з С. Сокалавым-Воюшам , сцягі на будынках гарадзкой улады Полацку і Наваполацку. Адзін з арганізатараў першых беларускіх класаў у Наваполацку. Вазіў перададзеныя беларускай дыяспарай лекі ў Чарнобыльскую зону.
Быў кіраўніком суполкі БНФ у Наваполацку. Цярпеў ад пераследу ўладаў, засуджаны за вывешванне нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Некалькі разоў быў арыштаваны за ўдзел у акцыях дэмакратычных сілаў, у тым ліку прэвэнтыўна зняволены, нягледзячы на дыябэт, перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 г., як кіраўнік выбарчага штабу Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |