23:47 26.10.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СЕМІНАР МАЛАДЫХ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ
24–25 кастрычніка адбыўся семінар моладзі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). У працы семінару ўдзельнічалі сябры партыі і блізкія да партыі маладыя актывісты з Магілёўскай вобласці – усяго больш як дваццаць чалавек.
Удзельнікам семінару былі прачытаныя лекцыі пра асноўныя каштоўнасці сацыял-дэмакратыі, аб дзейнасці Аб’яднаных дэмакартычных сілаў, псіхалагічных і юрыдычных матывах праваабароны.
Адбыліся практычныя заняткі па такіх тэмах, як матывацыя палітычнай дзейнасці, кампанія дзеля вырашэння пэўнага пытання. У групах праводзіўся аналіз моцных і слабых бакоў БСДП, яе магчымасцяў, а таксама пагрозаў для партыі, ацэньваліся рэсурсы грамадскай дзейнасці.
У працы семінару ўзялі ўдзел намеснік старшыні БСДП Анатоль Сідарэвіч і сябар Прэзідыума БСДП, старшыня партыйнай камісіі па асноўных каштоўнасцях Ігар Барысаў.
Обсудить новость на Форуме
16 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |