11:30 01.02.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
САМАЕ ЦЯЖКОЕ – ВЫВЕСЦІ САЎКОВАСЦЬ
САМАЕ ЦЯЖКОЕ – ВЫВЕСЦІ САЎКОВАСЦЬ
Чым не задаволеныя “Народная Воля” і Аляксандр ФядутаПачну па-расійску.В кои-то годы “тытульная апазіцыя”, як яе называе Валер Карбалевіч, здолеладамовіцца. І што? “Народная Воля”, якая ледзь не дваццаць гадоў папікала, дакарала,ушчувала, вінаваціла і нярэдка палівала лайном апазіцыю за няздольнасць дамаўляцца, утой жа дзень, як апазіцыя дамовілася, учыніла фортэль і інфармацыю пра гэта загнала надругую паласу, на правы яе бок – у адзін шэраг з іншымі матэрыяламі. Калі б я не быўзацікаўленым чытачом, то мог бы яе і не заўважыць, бо там спачатку ідзе матэрыял прамачымасць каранвіруса ў “Вялкім камені”, потым пра пошукі зніклага чалавека і нарэшцетэкст “Апазіцыя прыдумала складаную схему абрання адзінага кандыдата”. І гэта неўласная інфармацыя “Народнай Волі”, а перадраная з сайту “Нашай Нівы”, ды толькі саУлавілі канатацыю гэтага загалоўка? Не рады спадар Сярэдзіч, што апазіцыя нарэшцедамовілася вылучыць адзінага кандыдата. Схема яго не задаволіла. І прапануе нампрачытаць на 2-й старонцы газеты прынагодны артыкул “агитатора, горлана, главаря»Аляксандра Фядуты.У мяне не раз нараджалася думка, што варт было б забараніць спадару Фядутувыказвацца і пісаць на пэўныя тэмы. Але ў нашай краіне, як вядома, багавейліва ставяццада свабоды слова – аснаватворнага прынцыпу дэмакратыі, прынцыпу, уклад усцвярджэнне і замацаванне якога ў штодзённым жыцці Беларусі зрабіў сам спадар Фядута,калі быў галоўным ідэолагам у спадара Лукашэнкі. Газеты з белымі плямамі памятаеце?Артыкул спадара Фядуты – нават не экспрэсія, а вулканічнае вывяржэнне. Сутнасць ягошматслоўнага артыкула зводзіцца да адмоўнай характарыстыкі імаверных прэтэндэнтаў зазванне адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта. Усіх, чые імёны і прозвішчы аўтарвылучыў тлустым шрыфтам. Ім, прэтэндэнтам, не тое што краіну нельга даверыць – нават«ферму по выращиванию кроликов». Некампетэнтныя яны, досведу не маюць. І спадарФядута падпісвацца за іх вылучэнне не будзе.У 1994 годзе сотні і сотні тысяч людзей (а ў сталіцы дык і большасць выбаршчыкаў)лічылі, што не можа быць паспяховым кіраўніком дзяржавы дырэктар не самагапаспяховага саўгаса, а спадар Фядута лічыў, што гэта якраз той самы чалавек, якомуможна даверыць не толькі саўгас. І подпіс свой паставіў за яго, і агітаваў, і новуюідэалогію праводзіў… І што? Беларусь, якой у 1990-м зайздросцілі палякі, цяперзнаходзіцца, паводле розных ацэнак, у заключнай “дзявятцы” ці то “шасцёрцы” самыхбедных краін Еўропы. За нашай дзяржавай ідуць Сербія, Албанія, Косава, Украіна, Босніяі Гецагавіна, Малдова – краіны, у якіх ішлі ці нават ідуць войны, якія, як Малдова іУкраіна, сталі ахвярамі агрэсіі і страцілі частку тэрыторыі. А на нас ніхто не нападаў, унас на вуліцах не страляюць, у нас славутая “стабільнасць” і не менш славутая“беларуская мадэль”, якія прывялі да таго, што сярэднестатыстычныя беларускі ібеларусы выдаткоўваюць цяпер большую частку даходаў на ежу (на унітаз, як кажуць уЦі адчувае спадар Фядута сваю віну за такі стан рэчаў?Як і ў 1994-м, спадар Фядута за брацкія адносіны з Расіяй, за расійскі рынак і ўжозаяўляе, што апазіцыянеры, на яго разуменне, збіраюцца рэзаць «по живому». Астапа такпанесла, што ён, імаверна, не прачытаў пятае патрабаванне да магчымага кандыдата:добрасуседскія адносіны адносіны з Расіяй і Еўрасаюзам. Ці спадар Фядута лічыцьрэзаннем па жывому пастулат аб выхадзе з Саюзнай дзяржавы і Арганізацыі дагавора абкалектыўнай бяспецы? Дык так і трэба пісаць: я за Саюзную дзяржаву і ўваходжанне
Беларусі ў ваенна-палітычны блок, эмблема якога – пародыя на эмблему НАТО; і маяк яклаў на 18-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі.А яшчэ спадара Фядуту трывожаць пытанні сацыяльнага забеспячэння і сацыяльнайабароны, лёс “гігантаў сацыялістычнай прамысловасці” кшталту МАЗа, БелАЗА і МТЗ,канцэпцыя аграрнай рэформы… І ў гэты увесь Фядута. Ён па-ранейшаму думае, штопрэзідэнт павінен вырашаць усё, быць і дырэктарам, і заўхозам у адной асобе. А навоштатады урад? Навошта парламент? Ці па-ранейшаму спадар Фядута хоча бачыць гэтыяінстытуты дадаткам да не прадугледжанага Канстытуцыяй органа рэальнай улады –адміністрацыі прэзідэнта? Спадар Фядута задумваўся калі-небудзь пра тое, што трэбаправесці канстытуцыйную рэформу? А што рабіць з судамі? Што рабіць з праваахоўныміорганамі? Як рэфармаваць войска? Вось тыя праблемы, якія павінен разам з парламентамі ўрадам вырашаць прэзідэнт, а гаспадаркай няхай кіруе калектыўны заўхоз – кабінетміністраў. Так у Польшчы, так у Чэхіі, так у Латвіі і Літве, так у Нямеччыне і Венгрыі зАўстрыяй… Так нават у Францыі, дзе прэм’ер-міністра рэальна выбірае парламенцкаябольшасць. Але Фядута, як тыповы савецкі чалавек, па-ранейшаму думае: раз прэзідэнтначальнік, то і кіраваць павінен усім.Цяжка яна выводзіцца, наша саўковасць. Нават у людзей з дыпломамі.Анатоль Сідарэвіч.31 студзеня 2020 г.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме