17:01 19.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
"САЮЗ ЛЕВЫХ" АДРАДЖАЕЦЦА, КАБ АБМЕРКАВАЦЬ ПРАГРАМУ НОВАГА ПРЭЗІДЭНТА
Левыя партыі ствараюць “Платформу левых сіл на прэзідэнцкіх выбарах”. Асновая для яе стаў Саюз левых партый. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік кіраўніка Партыі левых "Справядлівы свет" Валеры Ухналёў.
Нагадаем, што “Саюз левых партый” быў створаны ў Чарнігаве ў 2007 годзе, але Мінюст яго не зарэгістраваў. На цяперашні час у аб'яднанне ўваходзяць Партыя левых “Справядлівы свет”, БСДП (Грамада), аргкамітэт Беларускай партыі працоўных, Беларуская партыя жанчын "Надзея".
Ухналёў:“Мы працягваем сваю сумесную дзейнасць, узгадняем пазіцыі. На дадзены момант мы ўзгаднялі нашае бачанне, якой, на наш погляд, павінна быць праграма новага або будучага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пункту гледжання левых сіл”.
На выходных ужо адбылася канферэнцыя, на якой прысутнічалі прадстаўнікі левых партый з Міншчыны, Гродзеншчыны і Брэстчыны. На наступным тыдні, кажа Ухналёў, плануецца другі этап канферэнцыі, дзе возмуць удзел "левыя" з Гомеля, Віцебска і Магілёва.
Еўрарадыё
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме