09:02 10.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ЗБІРАЮЦЬ З’ЕЗД
Чарговы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пройдзе 10 кастрычніка ў Мінску.
Пра гэта паведаміў старшыня партыі Анатоль Ляўковіч.
На разгляд з’езда будуць вынесены два асноўныя пытанні: абранне кіраўніцтва партыі і фармат удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.
Ляўковіч пакуль не змог дакладна сказаць, ці будзе вылучацца на пасаду лідара партыі. “Я ў партыі з самага пачатку яе стварэння — каля 20 гадоў. Працаваў практычна на ўсіх узроўнях, апошнія два гады — старшынёй партыі. Для мяне пытанне лёсу БСДП — прынцыповае”, — сказаў ён.
Паводле слоў палітыка, на пасяджэнні цэнтральнага камітэта партыі ён запытваў, “хто будзе працаваць лепш”. “Называліся прозвішчы Анатоля Сідарэвіча і Валерыя Фралова. Фралоў не даў канкрэтнага адказу, ці будзе вылучацца на пасаду старшыні, Сідарэвіч выказаўся, што будзе”, — заявіў ён.
Ляўковіч паведаміў, што лічыць Сідарэвіча “знакавай фігурай, але не здольнай працаваць на пасадзе старшыні партыі”.
, пятнiца 8 кастрычнiка 2010 г.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме