12:45 11.05.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ЗБІРАЮЦЬ СРОДКІ ДЛЯ МАГІЛЁЎСКАГА ДЗІЦЯЧАГА ХОСПІСА
Магілёўскія сацыял-дэмакраты абвесцілі збор сродкаў для дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў мясцовым дзіцячым хоспісе.
Сабраныя рэчы ініцыятары акцыі збіраюцца перадаць у хоспіс 1 чэрвеня. Збор сродкаў адбываецца праз інтэрнэт, сацыяльныя сеткі і знаёмых.
Актывісты збіраюць вопратку, дзіцячыя цацкі і ежу для немаўлятак. Грашовыя сродкі яны заклікаюць індывідуальна пераводзіць на асабісты рахунак хоспіса.
Ініцыятарка акцыі Наста Валавікова адзначае, што ўжо назбірана шмат рэчаў, аднак адчуваецца патрэба ў памперсах і дзіцячай ежы. Наста кажа, што гэтая акцыя не будзе разавай. Маладыя сацыял-дэмакраты і надалей мяркуюць дапамагаць дзіцячаму хоспісу.
Нагадаем, што першы дабрачынны збор і перадача сродкаў для дапамогі дзіцячаму хоспісу адбылася ўзімку. Тады актывісты ўпершыню павіншавалі маладых жыхароў хоспіса з Новым годам.Еўрарадыё
Обсудить новость на Форуме
4 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |