12:45 11.05.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ЗБІРАЮЦЬ СРОДКІ ДЛЯ МАГІЛЁЎСКАГА ДЗІЦЯЧАГА ХОСПІСА

Магілёўскія сацыял-дэмакраты абвесцілі збор сродкаў для дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў мясцовым дзіцячым хоспісе.

Сабраныя рэчы ініцыятары акцыі збіраюцца перадаць у хоспіс 1 чэрвеня. Збор сродкаў адбываецца праз інтэрнэт, сацыяльныя сеткі і знаёмых.

Актывісты збіраюць вопратку, дзіцячыя цацкі і ежу для немаўлятак. Грашовыя сродкі яны заклікаюць індывідуальна пераводзіць на асабісты рахунак хоспіса.

Ініцыятарка акцыі Наста Валавікова адзначае, што ўжо назбірана шмат рэчаў, аднак адчуваецца патрэба ў памперсах і дзіцячай ежы. Наста кажа, што гэтая акцыя не будзе разавай. Маладыя сацыял-дэмакраты і надалей мяркуюць дапамагаць дзіцячаму хоспісу.

Нагадаем, што першы дабрачынны збор і перадача сродкаў для дапамогі дзіцячаму хоспісу адбылася ўзімку. Тады актывісты ўпершыню павіншавалі маладых жыхароў хоспіса з Новым годам.
Еўрарадыё  

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме