17:15 29.08.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ РЫХТУЮЦЦА ДА З'ЕЗДУ

У нядзелю пад Бярозаю распачнецца абласная канферэнцыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Мэтаю яе з'яўляецца падрыхтоўка да з'езду партыі, што пройдзе 10 кастрычніка бягучага году.

Каля трыццаці сяброў партыі прымуць удзел у працы канферэнцыі. Першы намеснік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Маслоўскі паведаміў, што пытанні будуць абмяркоўвацца таксама па прэзідэнцкай кампаніі.

- У гэтым годзе сітуацыя такая ўнікальная, бо ў цэлым абласная арганізацыя знаходзіцца напярэдадні з'езду партыі і таксама напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Безумоўна, гэтыя пытанні будуць у парадку дня і дэлегаты змогуць выказацца па гэтым пытанням: па з'езду, новаму кіраўніцтву і ўдзелу абласной арганізацыі ў наступаючай прэзідэнцкай кампаніі.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" да гэтага часу яшчэ не вызначылася са сваім кандыдатам, але намеснік старшыні партыі, генерал Валер Фралоў, заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Ян Бязручка,  

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме