14:45 27.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ПАМЯНЯЮЦЬ ЛІДЭРА ПАРТЫІ
На пасаду старшыні прэтэндуюць гісторык Анатоль Сідарэвіч і генерал Валеры Фралоў. ХІІІ з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) мае адбыцца 10 кастрычніка.
Некаторыя СМІ ўжо назвалі гэтую альтэрнатыву барацьбой паміж праэўрапейскім і прарасійскім крылом ў сацыял-дэмакратычнай партыі. Сам сп.Сідарэвіч абвяргае гэтую версію:Сідарэвіч:"Тут пытанне не ў прабеларускім і не ў праеўрапейскім крыле. Тут пытанне так не стаіць! Проста рашылі зрабіць альтэрнатыўныя выбары - вось і ўсё. Тым больш, што таварыш Фралоў ня зняў сваю кандыдатуру, самаадвод не заявіў... А яшчэ ж да з'езду амаль два тыдні - хто ведае, што праз два тыдні можа адбыцца?"
Акрамя Фралова і Сідарэвіча на пасаду старшыні былі прапанаваныя кандыдатуры Валянціны Болбат, Ірыны Вештард і Мечаслава Грыба. Усе яны ўзялі самаадвод. Імя цяперашняга старшыні партыі Анатоля Ляўковіча ў якасці прэтэндэнта не называлася.
Нагадаем, што некалькі тыдняў таму Сідарэвіч зрабіў публічную заяву пра выхад з партыі. Але, распавёў палітык Еўрарадыё, гэтая заява не была зафіксаваная ў партыйных органах. Таму, паводле Статуту партыі, ён працягвае заставацца сябрам БСДП (Грамада).
Еўрарадыё
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |