10:45 10.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ЦЯПЕР МАЮЦЬ ПАПЛЕЧНІКАЎ ПА ПАРТЫІ
Упершыню Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя"Грамада" увяла форму "паплечнікаў арганізацыі" ў 1918 годзе, каб больш каардынаваць дзейнасць валанцёраў сацыял-дэмакратыі, якіх значна болей чым членаў партыі.
Як лічаць у кіраўніцтве, не кожны хоча ўступаць у арганізацыю і перш за ўсё гэта з-за страху рэпрэсій.
Кіраўнік Брэсцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ганна Канюс паведаміла, што гэта вельмі важны крок у супрацоўніцтве з насельніцтвам, бо людзі маюць жаданне дапамагчы не ўваходзячы ў нейкае палітычнае аб’яднанне:
- Паплечнікі гэта для нас вельмі важныя людзі. Гэта людзі якія жывуць у нашых дамах, якія могуць у любы час збіраць подпісы, якія падтрымоўваюць нас на выбарах, якія даюць нам подпісы, гэта тыя людзі якія працуюць у сваіх дварах агітатарамі лепей чым пакуль прыйдзем мы, таму што яны ўжо тут.
За ўсю гісторыю палітычных партый у краіне, беларускія сацыял-дэмакраты выкарыстоўвалі “форму паплечніка” у 1918 годзе, каб прыцягнуць насельніцтва да актыўнай грамадскай дзейнасці.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |