10:15 20.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТ ВОЛЬГА ШПАКОЎСКАЯ ЗВЯРНУЛАСЯ Ў ВІЦЕБСКІ ГАРВЫКАНКАМ

Сацыял-дэмакрат Вольга Шпакоўская, сябра Чыгуначнай раённай арганізацыі БСДП (Грамады)  Віцебска, якой неаднойчы даводзілася вырашаць жыллёва-камунальныя праблемы жыхароў не толькі свайго дома, якія не змаглі “дастукацца” да дэпутатаў, звярнулася ўВіцебскі гарадскі выканаўчы камітэт з прапановай размясціць на сайце дзяржустановы падрабязную інфармацыю аб камісіях Віцебскага гарадскога Савета.

--На мой погляд, гэта дало б магчымасць людзям, у  якіх узнікла патрэба звярнуцца да дэпутата, не абіваць парогі дзяржаўных устаноў, а выкласці сваю праблему прама на сайт.Не адразу мясцовая ўлада адрэагавала на мой запыт, нават тэлефанавалі  і спрабавалі высвятляць, навошта такая інфармацыя патрэбна.Дзіўная рэч, калі пра гэта пытаецца дзяржаўны чыноўнік... У рэшце рэшт, днямі на сайце гарвыканкама такая інфармацыя з’явілася, --расказвае Вольга Шпакоўская.

-- І нават падзякавалі за актыўную жыццёвую пазіцыю і за прапановы па ўдасканаленню афіцыйнага сайта Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Прэс-служба Віцебскай абласной арганізацыі БСДП(Грамады).

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме