22:45 02.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Рукі прэч ад Украіны!

ЗАЯВА
ЦЭНТРАЛЬНАГА КАМІТЭТА БСДП
Рукі прэч ад Украіны!
У сувязі з тым, што расійскія вайскоўцы распачалі фактычную акупацыю Крыма і Усходу Украіны і тым самым парушылі падпісаны Расіяй, Украінай, ЗША і Вялікабрытаніяй у Будапешце мемарандум ад 5 снежня 1994 года;
У сувязі з тым, што Савет Федэрацыі Расіі ўхваліў увядзенне ўзброеных сілаў Расійскай Федэрацыі на суверэнную тэрыторыю Украіны;
Усведамляючы, што ўсялякае маўчанне ў гэты час спрыяе эскалацыі канфлікта;
Мы, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), заяўляем, што лічым:
дзеючы Урад Украіны разам з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым адзіным легітымным кіраўніцтвам Украіны;
дзеянні ўладаў Расіі неадэкватнымі, неадпавядаючымі шэрагу міжнародных абавязацельстваў, а таксама накіраванымі на задавальненне імперскіх амбіцый.
Мы выступаем за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і павагу да волевыяўлення ўкраінскага народа.
Мы патрабуем ад ўладаў Беларусі не станавіцца на бок Расіі, недапусціць умяшальніцтва ў канфлікт паміж суседнімі дзяржавамі і неадкладна разгледзець пытанне аб вывадзе расійскіх ваенных баз з тэрыторыі Беларусі, знаходжанне якія ўяўляе патэнцыйную небяспеку для беларускіх грамадзян і цэласнасці нашай краіны.
Мы спадзяемся, што цывілізаваны свет, у першую чаргу Еўрапейскі саюз, ЗША і Канада, не пакінуць Украіну ў гэты цяжкі для яе час, зробяць усё ад іх залежнае, каб утаймаваць і ізаляваць агрэсара.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |