09:30 28.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Рэканструкцыя гарадскога парку ў Белаазёрску (фота)
Ужо трэці год запар у Белаазёрску па ініцыятыве грамадзян ідзе рэканструкцыя адзінага гарадскога парку, у якім з 60-х гадоў практычна нічога не абнаўлялася. Па словах актывіста кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, больш за 10 гадоў праляжаў пад сукном праект апазіцыі па рэканструкцыі парку, пакуль тысяча грамадзян не звярнуліся са скаргай у абласны выканаўчы камітэт. Цяпер у парку вельмі сціпла і нецікава, кажуць людзі:
- Прыгажэй, канешне, стала, дарожкі ёсць. Усё прыгожа. Адзінае, чаго не хапае, дык гэта забаваў для дзяцей.
- Бачыце, якія лавачкі. Так сабе. Толькі прагуляцца тут з каляскамі і ўсё на гэтым.
- Няма нават каруселі для дзяцей – нічога няма. Глуха.
- Умовы для моладзі не вельмі добрыя. Няма месцаў, дзе можна адпачыць.
- Хацелася б мець якія-небудзь атракцыёны.
Старшыня Белаазёрскага выканаўчага камітэта Уладзімір Пракапчук абнадзеіў гараджан:
- У гэтым годзе на гэта выдзяляецца адзін мільярд. Мы скончым лыжаролерныя дарожкі, упарадкуем дзіцячыя пляцоўкі для гульняў, купім лаўкі, якраз зараз праходзіць тэндар на іх пакупку. І ў бліжэйшы час усё будзе ўсталявана. На заканчэнне ўсіх прац, якія запланаваны паводле праекта, патрэбны 15 мільярдаў рублёў. Гэта нерэальна. Таму мы зробім самае асноўнае.
Паводле гараджан, гэта асноўнае можа быць канцом работ.
Беларускае Радыё Рацыя, Белаазёрск
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме