15:15 01.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Рэчыца: кандыдат Алег Шабетнік атрымаў папярэджанне
28 лютага на паседжанні Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі было вынесена папярэджанне кандыдату ў дэпутаты райсавету, каардынатару кампаніі «Гавары праўду!» Алегу Шабетніку. Як паведаміў назіральнік Валер Пуціцкі, папярэджанне было вынесена за тое, што давераная асоба кандыдата збірала подпісы за правядзенне «Народнага рэферэндуму». «27 лютага кандыдат у дэпутаты Алег Шабетнік праводзіў пікет у вёсцы Перавалока. Тым часам яго давераная асоба збірала подпісы за правядзенне «Народнага рэферэндуму». Тут жа прыехаў старшыня раённай камісіі Рыгор Якушаў, выхапіў у яе подпісы і выклікаў міліцыю. А сёння кандыдату ў дэпутаты вынеслі папярэджанне. Хоць, напрыклад, калі яго давераная асоба збірала подпісы – што не забаронена законам, то чаму вінаваты кандыдат? Ён што – павінен быў забараніць ёй?», - пракаментаваў назіральнік.
Алег Шабетнік балатуецца ў раённы Савет дэпутатаў па Караваціцкай акрузе №35.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме