13:00 06.02.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ІРЫНА ВЕШТАРД: ЯРМОШЫНА ЗАКРАНУЛА НЕ ТОЛЬКІ ПЫТАННЕ ПРА СЕЛЬСКІЯ САВЕТЫ ДЭПУТАТАЎ
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ірына Вештард пракаментавала выказванне кіраўнічкі Цэнтрвыбаркама аб магчымым скасаванні сельскіх Саветаў дэпутатаў.
-- Сапраўды, – сказала старшыня БСДП, – трэба нешта вырашаць з колькасцю дэпутатаў мясцовых Саветаў. Па-першае іх ці не зашмат. Па-другое, і дэпутаты, і Саветы надзелены мізэрнымі паўнамоцтвамі.
Ірына Вештард адзначае, што за апошнія два дзесяцігоддзі адбыліся колькасныя і якасныя змены ў складзе насельніцтва краіны. Сельская мясцовасць становіцца пустыннай. Выключэнні накшталт Столінскага раёна рэдкія. Сярэдні ўзрост сельскага жыхара даволі высокі. Акрамя таго, у вёсках фактычна няма структур палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Ад усяго гэтага церпіць якасны склад Саветаў. У некаторых мясцовасцях улады прапануюць балатавацца ў дэпутаты тым, хто ёсць, як кажуць, пад рукой. У такой сітуацыі нельга чакаць добрай працы народных абраннікаў.
Лідзія Ярмошына, – працягвае старшыня БСДП Ірына Вештард, – мусіць, сама таго не ведаючы, закранула куды больш важную праблему. Праблема спароджана змяненнямі ў структуры насельніцтва і датычыць тэрытарыяльнага дзялення краіны. Яно нерацыянальнае. Адміністрацыйны падзел Беларусі патрабуе рэформы. Сельскія раёны становяцца пустымі, а вобласці надта вялікія для эфектыўнага кіравання. Два і тры цяперашнія сельсаветы можна смела аб’ядноўваць у адзін. Гэта было б у нейкай меры вяртаннем да падзелу тэрыторыі на воласці. А дзе воласці, там і паветы або акругі, як было ў БССР да 1938 года. Такія гарады, як Бабруйск, Ліда, Барысаў, Орша, Полацк, Баранавічы, Пінск ці Мазыр маглі б стаць цэнтрамі паветаў або акруг, а драбнейшыя гарады, а таксама гарадскія пасёлкі і вялікія сёлы – цэнтрамі валасцей. Скажам, некалі Слуцкі павет цалкам або часткова ахопліваў тэрыторыю цяперашніх Слуцкага, Салігорскага, Ганцавіцкага, Капыльскага, Клецкага, Ляхавіцкага і Нясвіжскага раёнаў. Мо не трэба адраджаць такую вялікую акругу, але што скарачаць колькасць раёнаў раней ці пазней давядзецца – я больш чым упэўненая, – падкрэсліла Ірына Вештард.
У гэтай сістэме, – кажа лідарка сацыял-дэмакратаў, – сапраўды дастаткова выбіраць дэпутатаў валасных, гарадскіх і, скажам так, павятовых Саветаў. Гэта дазволіць рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы і больш эфектыўна вырашаць праблемы тэрытарыяльных адзінак.
Прэс-служба БСДП (Грамады)
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |