10:00 23.01.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
РУХ “ЗА СВАБОДУ” СУПРАЦЬ АГП
У апазіцыі наспявае новы скандал. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька вінаваціць “некаторыя апазіцыйныя структуры” ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы партыі.
Справа ў тым, што на сакавік прызначаны чарговы з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі, падчас якога дэлегаты мусяць пераабраць старшыню АГП. Паводле Анатоля Лябедзькі, “некаторыя палітычныя суб’екты”, якія не маюць да партыі ніякага дачынення, зараз шукаюць яму лаяльную замену.
Паводле інфармацыі Рацыі, Анатоль Лябедзька меў на ўвазе рух Аляксандра Мілінкевіча “За Свабоду”. Прадстаўнікі руху ўжо правялі папярэднія кансультацыі з былым палітвязнем Андрэем Клімавым, каб той балатаваўся на пасаду старшыні АГП. У інтэрв'ю “Нашай ніве” палітык адзначыў, што пакуль не мае вялікага жадання ўдзельнічаць у гэтых выбарах. Аднак пры гэтым Андрэй Клімаў шчыра прызнаўся, што зараз актыўна супрацоўнічае з рухам “За Свабоду”.
- Мы ведаем, што перамовы з Андрэем Клімавым з боку структур, якія не прымаюць удзел у працы АДС, вяліся. Да гэтага ён апошнім часам вялікай ініцыятывы з партыйнай працы не праяўляў. Але гэта права кожнага сябра партыі паспрачацца за пасаду старшыні, - сказаў Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю Рацыі.
Як вядома, Аляксандр Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька разглядаюцца ў якасці магчымых кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Іх суперніцтва мае шматгадовую гісторыю. У 2005 годзе лідэр АГП падчас выбараў адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі прайграў на той час малавядомаму палітыку з Гародні Аляксандру Мілінкевічу 8 галасоў.
Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме