12:02 10.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
"РУХ НАПЕРАД" ЗНОЎ У СУДЗЕ
10 лістапада ў Менскім гаспадарчым судзе будзе разглядацца скарга ўстановы "Рух наперад" на рашэньне суду аб ануляваньні рэгістрацыі ўстановы з прычыны несапраўднасьці дамовы з арэндадаўцам.
Гэта будзе ўжо ня першы працэс з удзелам установы "Рух наперад", у межах якой дзейнічае грамадзкая кампанія "Гавары праўду". Гэтым разам актывісты паспрабуюць аспрэчыць былое рашэньне Менскага гаспадарчага суду, які прызнаў несапраўднай іх дамову аб арэндзе з кампаніяй "Ціна Влаці" і на гэтай падставе задаволіў пазоў Менгарвыканкаму аб пазбаўленьні "Руху наперад" дзяржаўнай рэгістрацыі.
Калі калегія гарадзкога гаспадарчага суду адхіліць апэляцыю, а потым і Вышэйшы гаспадарчы суд стане на бок Менгарвыканкаму, установу "Рух наперад", а зь ёй і грамадзкую кампанію "Гавары праўду", зьліквідуюць. Юрыст Раіса Міхайлоўская тлумачыць, чаму такая пэрспэктыва супярэчыць, на яе думку, гаспадарчаму праву:
"У беларускіх законах адсутнічаюць нормы, якія рэгулююць парадак атрыманьня юрыдычнага адрасу. Таму ў практыцы дзейнасьці юрыдычных асобаў ня так важна, якое прызначэньне мае плошча, на якой рэгіструецца юрыдычная асоба. Галоўнае, каб яна была".
Паводле Раісы Міхайлоўскай, закон не абавязвае пэўную навучальную арганізацыю рэгістравацца, скажам, толькі на офіснай плошчы, гэтаксама як гандлёвую фірму — толькі на гандлёвай. Між тым, што да ўстановы "Гавары праўду", да яе чамусьці выставілі менавіта такую прэтэнзію, што супярэчыць закону, -- заўважае юрыст.
Лідэр кампаніі "Гавары праўду" кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў прызнае, што шматлікія судовыя працэсы забіраюць у яго шмат часу і сілаў. "Магчыма, гэта і ёсьць іх асноўная мэта", — кажа верагодны кандыдат на прэзыдэнта пра менскія гарадзкія ўлады. Паводле Някляева, аднак, нават закрыцьцё гэтай установы ня будзе азначаць закрыцьцё кампаніі за тое, каб у беларускім грамадзтве гучала праўда пра ўладу:
"Зварочваць кампанію "Гавары праўду" мы не зьбіраемся. Нават у тым выпадку, калі я буду прэзыдэнтам, такі грамадзкі рух будзе існаваць. Неабходна, каб людзі адчувалі, што праўда -- гэта не абстрактная катэгорыя і што яе можна дабіцца. У судзе, у чынавенства. Каб людзі ведалі, што яна ёсьць — штодзённая праўда жыцьця."
Што да выніку разгляду скаргі, Уладзімер Някляеў кажа, што па-сутнасьці праблема ўжо вырашана, і калі закрыюць адну арганізацыю, замест яе будзе іншая арганізацыя, у межах якой кампанія "Гавары праўду" будзе існаваць.
***
Яшчэ ў траўні адбыліся першыя ператрусы супрацоўнікаў кампаніі "Гавары праўду". Быў апячатаны офіс кампаніі, які не адчынены дагэтуль. Трох актывістаў кампаніі, у тым ліку яе лідэра паэта Ўладзімера Някляева, тры дні пратрымалі за кратамі. Шмат у каго з актывістаў міліцыя забрала кампутары, якія дагэтуль не аддалі.
Алег Грузьдзіловіч
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |