10:15 22.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

РЭКТАРА БРЭСЦКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА ПРОСЯЦЬ ЗРАБІЦЬ НЕЎЯЗНЫМ У ЕС (ДАПОЎНЕНА)

Дэмакратычныя актывісты з Брэста збіраюць подпісы пад просьбай не пускаць у Еўрасаюз рэктара Брэсцкага ўніверсітэта Мечыслава Часноўскага.

Днямі тэкст будзе накіраваны старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэку, міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму і паслу Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку.

Старшыня брэсцкай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў патлумачыў Еўрарадыё:

Лазарэнкаў: "У перыяд з 2005 па сёння з універсітэта былі звольнены 5 сябраў Свабоднага прафсаюза. 12 супрацоўнікаў, якія ўваходзілі ў структуру Свабоднага і якім падыйшоў час перазаключаць кантракт на працу, мусілі пайсці з прафсаюза пасля гутарак з рэктарам Часноўскім".

З імем рэктара Часноўскага і дэкана Севярына звязваюць таксама адлічэнне студэнткі другога курса факультэта замежных моваў Аліны Літвінчук. Дзяўчыну, кажа Лазарэнкаў, фактычна адлічылі за нелаяльнасць.

Варта нагадаць, што пры заступленні на пасаду ў 2002 годзе Мечыслаў Часноўскі заявіў, што зробіць з БрДУ “еўрапейскі ўніверсітэт”.

    *  *  *

                Дэкан факультэта замежных моў БрДУ не ведае ніводнай замежнай мовы?

Выключаная за Плошчу і нелаяльнасць студэнтка адкрыла невялікую таямніцу сваёй былой alma mater

Тое, што Сяргей Севярын, дэкан факультэта, дзе да выключэння вучылася Аліна Літвінчук, не ведае ніводнай замежнай мовы, стала вядома ў часе абмеркавання дэмакратычнымі актывістамі Брэста перспектыў пашырэння спісу чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза.

Аліна Літвінчук:“Дык ён нам сам гэта шмат разоў гаварыў. Нават ганарыўся гэтым. Маўляў, яго задача ў тым, каб браць на працу настаўнікаў. І галоўнае гэта ягоны курс, методыка”.

Паводле звестак Брэсцкага аддзялення Свабоднага прафсаюза Беларускага, Сяргей Севярын на сходзе выкладчыкаў пасля яго прызначэння на пасаду некалькі гадоў таму гаварыў іншае. Маўляў, я да вас на годзік. Але ж затрымаўся.

Нагадаем, Аліну Літвінчук выключылі нібыта за нездадзены залік па педагогіцы. Але ад яе не хавалі, што дэкан “мае спіс” тых, хто ўдзельнічаў у Плошчы 19 снежня або неяк заўважаны ў нелаяльнасці, і Аліна Літвінчук у ім ёсць.
 

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме