17:47 01.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
РАСКОЛ У ПАРТЫІ БНФ: ПАРТЫЙЦЫ ВІНАВАЦЯЦЬ КІРАЎНІЦТВА Ў ПАРУШЭННІ СТАТУТУ
Сайт Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі паведамляе, што ў незалежныя СМІ прыйшоў ліст ад групы вядомых актывістаў Партыі БНФ. Аўтары ліста скардзяцца, што пасля таго, як паўгады таму змянілася кіраўніцтва Фронту, Партыя БНФ стала "паступова сыходзіць з палітычнага жыцця Беларусі".
"Мы адчуваем цяжар адказнасці за лёс і будучыню Народнага Фронту ня толькі як старэйшай дэмакратычнай палітычнай сілы краіны, але як галоўнага гаранта вяртання Беларусі на шлях незалежнага і свабоднага развіцця. Таму маўчаць ня маем права", — адзначаецца ў лісце.
Партыйцы абураныя рашэннем сойму Партыі БНФ ад 18 красавіка пра парадак вызначэння дэлегатаў на нечарговы з’езд партыі, які мусіць вызначыць фармат удзелу Фронту ў прэзідэнцкіх выбарах.
"Значэнне з’езду вельмі вялікае, асабліва з увагі на ідэйна-палітычны раскол унутры партыі. Цяперашняе кіраўніцтва парывае з каштоўнасцямі, праграмнымі палажэннямі, дэмакратычнымі традыцыямі, сфармаванымі за 20-гадовую гісторыю БНФ. Але яно баіцца дыскусіі і дэмакратычных механізмаў", — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Паводле аўтараў ліста, пра гэта сведчыць рашэнне Сойму пра фармаванне дэлегацкага спісу на з’езд. Абсалютную бальшыню яго ўдзельнікаў павінны скласці людзі, не выбраныя, а прызначаныя былымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты на мясцовыя выбары (адзін прэтэндэнт прызначае трох чалавек). Ад мясцовых жа структураў прапаноўваецца выбіраць дэлегатаў паводле квоты 1:20, пры ўмове, што на сход збярэцца мінімум 20 чалавек.
Такі падыход, гаворыцца ў дакуменце, груба парушае Статут Партыі БНФ, згодна з якім сябры арганізацыі "маюць права выбіраць і быць абраным у кіруючы ды іншыя органы партыі".
Ліст падпісалі: Вацлаў Арэшка, Леанід Аўтухоў, Лявон Баршчэўскі, Мікола Бусел, Уладзімір Вялічкін, Вінцук Вячорка, Сяргей Гоўша, Віктар Івашкевіч, Аляксандар Капуцкі, Уладзімір Кішкурна, Ірына Лаўроўская, Аляксей Марачкін, Аляксандр Мех, Анатоль Паплаўны, Віктар Раманішка, Петр Садоўскі, Станіслаў Суднік, Валянціна Свяцкая, Юры Хадыка.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме