14:00 03.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
РАСЕЙСКІ ГАЗ: 288 ДАЛЯРАЎ ЗА ТЫСЯЧУ КУБОЎ
Паводле старшыні камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы палаты прадстаўнікоў Аляксандра Антоненкі, менавіта такой хутчэй за ўсё будзе ў наступным годзе цана на расейскі газ.
"Пры фармаваньні бюджэту мы зыходзім з цаны, паводле дамовы на 2011 год Але вы ўсё ведаеце, што ў 2012 годзе да нас будзе ўжыты інтэграцыйны каэфіцыент, сёньня гучыць лічба $ 288. Але якой будзе цана, яшчэ ніхто не ведае » - заявіў ён сёньня журналістам.
Як адзначае Інтэрфакс, урад Беларусі чакае, што ў 2011 годзе сярэдняя цана імпарту газу складзе $ 270 за 1 тыс. кубамэтраў. У 2010 годзе сярэдняя цана імпарту газу складала $ 185 за тысячу кубамэтраў, ў 2009 годзе -- $ 150.
Па ацэнцы ўраду, у чацьвёртым квартале 2011 года Беларусь будзе купляць газ па $ 300-305 за тысячу кубамэтраў.
У сьнежні 2011 года заканчваецца тэрмін 4-гадовага кантракту на пастаўку газу ў Беларусь, цана для якой у гэтым годзе зраўнялася са сярэднеэўрапейскай (за вылікам экспартнага мыта і транспартнага складніка). Беларускія ўлады і "Газпрам" у верасьні заявілі аб прынцыповым ўзгадненьні ўмоваў кантракту на 2012-2014 гады, які павінен быць падпісаны ў лістападзе-сьнежні, з улікам даручэньня кіраўніцтва РФ аб прадастаўленьні Беларусі "інтэграцыйнага" паніжальнага каэфіцыента да цаны на газ.
* * *
Як Лукашэнка панізіў цану на газ з $230 да $288
На працягу ўсіх выходных навінныя выпускі беларускіх тэлеканалаў радасна паведамлялі: газ для Беларусі патаннее. Выглядае на тое, што замест патанення кошт вырасце ажно на 25%.
На працягу ўсіх выходных навінныя выпускі беларускіх тэлеканалаў радасна паведамлялі: газ для Беларусі патаннее. Прычым у якасці крыніцы інфармацыі называўся сам Аляксандр Лукашэнка. — паведаміў ён у пятніцу журналістам.
Праз два дні прагучалі больш канкрэтныя лічбы. Старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Аляксандр Антоненка , што пасля прымянення інтэграцыйнага каэфіцыенту цана на газ можна скласці $288.
Цікава, з якой стартавай цаны Лукашэнка здолеў выбіць «зніжку»? З $230–250!
Менавіта столькі сёлета плаціла Беларусь. У канцы мінулага года намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Валерый Голубеў заявіў, што для Беларусі цана на газ у 2011 годзе складзе $230 за тысячу кубаметраў. На працягу года кошт крыху змяніўся, па словах віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі, у красавіку-чэрвені 2011 года цана склала $244,7. Такім чынам, замест разрэкламаванага патанення кошт вырасце на 20–25%.
ЯМ
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |