17:45 07.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
РАДА САЦЫЯЛІСТЫЧНАГА ІНТЭРНАЦЫЯНАЛУ 1- 2 ЛІПЕНЯ Ў АФІНАХ (ФОТА)
1 - 2 ліпеня ў Афінах адбылася чарговая Рада Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, якая ў гэты раз была прысвечана пытанням Бліжняга Усходу, пострэвалюцыйнаму стану Егіпта і Туніса, а таксама наступствам аварыі на АЭС “Фукусіма-1” і шэрагу “гарачых” рэгіянальных праблем з дэмакратыяй і правамі чалавека.
Ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у пасяджэнні Рады СІ брала ўдзел намеснік старшыні партыі Аляксандра-Вольга Тыгрыцкая. Яна выступіла з прамовай, у якой абазначыла асноўныя праблемныя моманты сённяшняй сітуацыі, і заклікала сацыял-дэмакратаў суседніх краінаў – Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі да салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю праз дзеянне.
Вольга Тыгрыцкая паведаміла, што “...па выніках працы Рады 1 і 2 ліпеня была прынята Заява па Беларусі, у якой Сацыялістычны Інтэрнацыянал заклікае Бларускія улады неадкладна вызваліць як Мікалая Статкевіча, старшыню арганізацыйнага камітэта па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), так і ўсіх іншых кандыдатаў у Прэзідэнты, лідараў і актывістаў палітычных партый і грамадскіх арганізацыяй, журналістаў, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах. Сацыялістычны Інтэрнацыянал выказаў сваё адмоўленнае стаўленне да парушэнняў рэжымам фундаментальных свабод і правоў чалавека ў Беларусі” .
Яна дадала, што сёняшняе эканамічна-сацыяльнае і палітычнае становішча ў Беларусі не проста прыцягвае да сябе ўвагу, а выклікае боль і заклопачанаць сацыял-дэмакратаў усяго свету.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |